У сваёй апошняй прамове прэзідэнт Украіны падзякаваў Узброеным сілам краіны за тое, што расіяне пакінулі востраў Змяіны, акупаваны імі з першых дзён вайны. Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ў назіранні і абстрэле вострава ўдзельнічалі разведка, байцы спецназа, авіяцыя і артылерыя:
- Востраў Змяіны – стратэгічнае месца, таму сітуацыя ў Чорным моры змянілася. Гэта яшчэ не гарантуе бяспекі або таго, што праціўнік не вернецца, але абмяжоўвае яго здольнасць дзейнічаць. Пакрысе мы выціскаем ворага з нашага мора, нашай зямлі і нашага неба.
Востраў Змяіны стаў вядомым дзякуючы сваім абаронцам, якія ў першыя дні расійскай агрэсіі самааддана адбівалі атакі ворага. Калі камандаванне расійскага крэйсера, які бамбіў адзінокі востраў, патрабавала капітуляцыі, абаронцы далі непрыстойны адказ, які паўтарылі СМІ па ўсім свеце. Згаданы сказ хутка стаў сімвалам украінскага супраціву расіянам. Ён з'явіўся на майках і плакатах, на ўкраінскай ваеннай тэхніцы. Украінская пошта прысвяціла памятную марку абаронцам вострава.
IAR/аз