Беларуская Служба

Украінская паліцыя папярэджвае аб магчымых расійскіх правакацыях

23.08.2022 12:01
Расійскія дыверсійна-разведвальныя групы могуць актывізавацца, перасцерагаюць украінскія праваахоўнікі.
        , , 22  2022 .
Паліцыянты аглядаюць абломкі ракеты на месцы абстрэлу пад Харкавам, Украіна, 22 жніўня 2022 г.PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Украінская паліцыя папярэджвае аб магчымых расійскіх правакацыях у Дзень незалежнасці. Аляксей Сяргееў з Галоўнай камендатуры ўкраінскай паліцыі адзначыў, што ў бліжэйшы час расійскія дыверсійна-разведвальныя групы могуць актывізавацца, таму праваахоўнікі ўзмоцняць патруляванне:

- Заклікаю грамадзян у гэты час пазбягаць мітынгаў, не ігнараваць паветраную трывогу і пры неабходнасці накіроўвацца ў сховішчы. Існуе высокая рызыка дэструктыўнай дзейнасці дыверсійна-разведвальных груп, але ўсе органы бяспекі будуць выяўляць і абясшкоджваць такія групы.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі таксама папярэдзіў аб магчымых расійскіх правакацыях у Дзень незалежнасці Украіны, то бок 24 жніўня.

IAR/аз

Паводле інфармацыі ФСБ, замах на Дар'ю Дугіну здзейснілі ўкраінскія спецслужбы

22.08.2022 16:49
Выканаўца – грамадзянка Украіны Наталля Воўк, 1979 года нараджэння.

Украіна адмовіцца ад перамоваў з Расіяй, калі ў Марыупалі будуць судзіць ваеннапалонных

22.08.2022 17:35
У так званай «ДНР» у адказ заявілі, што гэтая заява ніяк не паўплывае на іх планы.