Беларуская Служба

У Расіі былі ўзбуджаныя 212 крымінальных спраў за антываенныя дзеянні

23.08.2022 17:01
Сярод абвінавачаных сем святароў і тры настаўнікі. Самаму старэйшаму фігуранту – 72 гады, самаму малодшаму – 17.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Учора ў Маскве паліцыя затрымала дзясяткі ўдзельнікаў антываенных акцый. Функцыянеры арганізавалі аблавы на станцыях метро, ідэнтыфікуючы антываенных актывістаў з дапамогай камер і праграмы распазнавання твараў.

З пачатку ўварвання ва Украіну рэжым Уладзіміра Пуціна пераследуе тых, хто выступае супраць вайны. За ўдзел у антываенных акцыях прадугледжаны штрафы і пазбаўленне волі. Як паведамляе партал OWD-info, супрацоўнікі дзейнічалі прэвентыўна, каб прадухіліць арганізацыю антываенных акцый пратэсту ў Дзень сцяга.

Некалькімі тыднямі раней аналагічная аблава на праціўнікаў вайны была арганізаваная ў маскоўскім метро. Тады было затрымана каля 60 чалавек. Партал «Важныя гісторыі» (Важные истории) падлічыў, што з пачатку вайны расійскія праваахоўныя органы распачалі 212 крымінальных спраў супраць апанентаў палітыкі Уладзіміра Пуціна. Сярод абвінавачаных сем святароў і тры настаўнікі. Самаму старэйшаму фігуранту – 72 гады, самаму малодшаму – 17 гадоў. Большасць такіх спраў вядуць праваахоўныя органы Масквы і Санкт-Пецярбурга.

IAR /аз

Віцэ-кіраўнік польскага МЗС: Чым далей ад сваіх межаў мы будзем трымаць Расію, тым лепш для нас

19.08.2022 09:31
Трэба яшчэ больш стрымліваць Расію. На гэтым сёння засяроджваецца польская дыпламатыя, кажа Марцін Пшыдач.

Расіяне ўцякаюць з акупаваных тэрыторый

20.08.2022 09:01
Паводле ўкраінскіх СМІ, у апошнія тыдні на акупаваных тэрыторыях актывізавалася дзейнасць партызанскіх атрадаў.