Беларуская Служба

На вызваленай тэрыторыі Херсонскай вобласці знойдзены целы 63 мірных жыхароў, закатаваных расіянамі

17.11.2022 08:51
Пошукі толькі пачаліся, таму ўлады думаюць, што выявяць яшчэ шмат расійскіх месцаў злачынстваў.
ХерсонPAP/Viacheslav Ratynskyi

На вызваленай тэрыторыі Херсонскай вобласці знойдзены целы 63 мірных жыхароў, закатаваных расіянамі, паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі. У інтэрв’ю ўкраінскаму тэлебачанню кіраўнік ведамства расказаў, што па гэтай справе ўжо распачата следства і збіраецца дакументацыя.

-У 11 вызваленых гарадах Херсонскай вобласці мы выявілі месцы незаконнага зняволення расіянамі мірных украінцаў. У чатырох з гэтых месцаў вязняў катавалі. Мы праводзім там дбайнае расследаванне. Працягваюцца эксгумацыі целаў закатаваных. На дадзены момант у рэгіёне мы знайшлі целы 63 такіх ахвяраў. Аднак пошукі толькі пачаліся, таму мы спадзяемся выявіць яшчэ шмат расійскіх месцаў злачынстваў.

Міністр паведаміў, што толькі ў Херсонскай вобласці ўкраінскія следчыя распачалі 436 крымінальных спраў па ваенных злачынствах, учыненых расіянамі.

ав

Зяленскі: Я атрымліваю сігналы з Захаду, што Пуцін хоча перамоваў

16.11.2022 20:25
Уладзімір Зяленскі прапануе публічныя перамовы, таму што Расія публічна вядзе вайну.