Беларуская Служба

«Укрэнерга» паведаміла аб надзвычайнай сітуацыі ў энергетыцы

16.12.2022 16:26
З-за пашкоджання падстанцый і генерыруючых магутнасцей тэхнічна немагчыма забяспечыць электраэнергіяй больш за 50% спажыўцоў краіны.
       , 16  2022 .
Жыхары Кіева хаваюцца ў метро падчас паветранай трывогі, 16 снежня 2022 г. PAP/Viacheslav Ratynskyi

У сувязі з нанясеннем расійскімі акупантамі масіраваных ракетных абстрэлаў раніцай 16 снежня «Укрэнерга» аб'явіла надзвычайную сітуацыю. Паводле кампаніі, страты склалі больш за 50% спажывання адзінай энергасістэмы краіны. Такія страты вызначаюць увядзенне аварыйнага рэжыму сістэмы, растлумачылі ў кампаніі.

З-за пашкоджання падстанцый і генерыруючых магутнасцей тэхнічна немагчыма забяспечыць электраэнергіяй больш за 50% спажыўцоў краіны. Гэта значыць немагчыма ні вырабляць больш энергіі, ні транспартаваць яе.

Раніцай 16 снежня Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Украіне. Вядома, што пацярпелі абʼекты энергетычнай інфраструктуры, у прыватнасці, у Кіеве. У сувязі з пашкоджаннем энергаабʼектаў па ўсёй краіне ўведзены аварыйныя адключэнні электраэнергіі.

babel.ua/эж

Расійскія акупанты насеслі ўдар па гарадскім рынку Курахава

07.12.2022 16:42
Абстраляны цэнтр гораду: рынак, аўтавакзал, запраўкі, жылыя дамы.

Расійскія войскі амаль 70 разоў абстралялі Херсонскую вобласць на працягу 24 гадзін

09.12.2022 11:20
Расіяне наступаюць не толькі на фронце, але і ў іншых рэгіёнах – агулам абстрэлы адбыліся ў васьмі раёнах.