Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: У выніку гэтай вайны слова «тэрор» будзе асацыявацца з Расіяй

17.12.2022 09:14
 У выніку расійскага абстрэлу, 16 снежня магутнасць украінскай энергасістэмы ўпала на палову.
  , 16  2022 .
Харкаў падчас абстрэлу, 16 снежня 2022 г. PAP/Eugene Titov

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што за мінулыя суткі – 16 снежня – сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны збілі больш за 60 расійскіх ракет, запушчаных па тэрыторыі Украіны. Каля 40 з іх былі збітыя ў небе над цэнтральнымі раёнамі краіны і ў небе пад Кіевам.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што масіраваны ракетны ўдар расіянаў накіраваны на тое, каб тэрарызаваць насельніцтва Украіны:

-Тэрарыстам патрэбна такая маса ракетных удараў, каб хаця б частка іх «прадукцыі» дасягнула прызначаных мэтаў. Усе іх аб'екты сёння – мірнае насельніцтва, і гэта ў асноўным абʼекты энерга- і цеплазабеспячэння. Напэўна, у выніку гэтай вайны значэнне слова «тэрор» для большасці людзей у свеце будзе асацыявацца перш за ўсё з такімі варʼяцкімі дзеяннямі Расіі.

Уладзімір Зяленскі таксама выказаў спачуванні семʼям загінулых у выніку абстрэлу жылога дому ў Крывым Рогу. Там загінулі тры чалавекі, больш за 10 атрымалі раненні, у тым ліку дзеці. У выніку расійскага абстрэлу, 16 снежня магутнасць украінскай энергасістэмы ўпала на палову.

iar/эж


Больш за 60 ракетаў расіняе зноў выпусцілі па Украіне

16.12.2022 11:08
 Харкаў і Палтава засталіся без святла.