Як зазначана ў паведамленні японскага МЗС, міністр замежных спраў краіны Есімаса Хаясі заявіў, «што меры супраць ухілення і абыходу санкцый, а таксама пастаўкі зброі трэцімі бакамі ў Расbю з'яўляюцца важнымі пытаннямі, і асудзіў рашэнне прэзідэнта Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі, што яшчэ больш узмоцніць напружанасць сітуацыі».
Міністры краінаў G7 таксама пацвердзілі, што па-ранейшаму маюць намер узмацняць, каардынаваць і дабівацца поўнага выканання санкцый супраць Расіі.
Таксама на сустрэчы абмяркоўвалі размяшчэнне расейскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.
Удзельнікі сустрэчы заявілі, што яны застаюцца рашучымі ў падтрымцы Украіны. Палітыкі запатрабавалі ад Масквы неадкладна і безумоўна вывесці ўсе сілы і тэхніку з Украіны.
Міністры асудзілі заявы Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі і адзначылі непрымальнасць ядзернай рыторыкі РФ. Удзельнікі G7 пагадзіліся ўзмацніць каардынацыю для рэакцыі на ўхіленне ад санкцый, а таксама пастаўкі зброі ў Расію трэцімі бакамі.
svaboda.org / вх