Еўрапейскі Саюз плануе ўвесці санкцыі адносна васьмі кітайскіх кампаній за іх удзел у падтрымцы Расіі ў вайне супраць Украіны, паведамляе брусельскі карэспандэнт Польскага радыё.
Еўрапейская камісія падрыхтавала дакументы і ў выходныя разаслала іх краінам ЕС. Прапанаваныя санкцыі ўключаюць больш за 500 кампаній. Гэта першы выпадак, калі кітайскія фірмы трапяць пад санкцыі за іх удзел у падтрымцы Масквы. Для зацвярджэння санкцый неабходная аднагалосная згода краін Еўрасаюза. Паслы 27 членскіх краін ЕС павінны разгледзець прапанаваныя санкцыі 10 мая.
У сваю чаргу выданне Financial Times паведаміла, што ў санкцыйны спіс трапілі сем кітайскіх кампаній. Гэтыя фірмы вырабляюць камплектуючыя, якія могуць быць выкарыстаныя ў вытворчасці зброі. Афіцыйны Пекін выступіў катэгарычна супраць увядзення санкцый.
вс