Беларуская Служба

Украінскі амбудсмен: Больш за 2 500 украінцаў вярнуліся з расійскага палону за час вайны

08.07.2023 16:01
Украінскі ўпаўнаважаны па правах чалавека паведаміў, што ў палоне надалей застаюцца як мінімум 25 тысяч украінцаў.
  2 500
Больш за 2 500 украінцаў вярнуліся з расійскага палону за час вайны PAP/EPA/MYKOLA TYS

Падчас поўнамаштабнай вайны з расійскага палону вярнуліся 2 576 украінцаў, у тым ліку 144 мірных жыхароў. Украінскі ўпаўнаважаны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец паведаміў, што ў палоне надалей застаюцца як мінімум 25 тысяч украінцаў.

Ён звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам стварыць эфектыўны механізм па вызваленні ваеннапалонных, грамадзянскіх закладнікаў і дзяцей, незаконна вывезеных у Расію, каб паскорыць іх вяртанне. На сёння ва Украіну вярнуліся 382 дзяцей.

Дзмітрый Лубінец паведаміў, што падчас апошняга абмену палоннымі ва Украіну вярнуліся яшчэ двое дзяцей:

- Учора вярнуліся двое дзяцей з сям'і ўкраінскіх вайскоўцаў. Іх маці была ў расійскім палоне, яе вызвалілі 22 кастрычніка 2022 года, а бацька, на жаль, загінуў у Марыупалі. Маці не бачыла дзяцей паўтара года. Уявіце сабе, што адчувае маці, яна не ведае, што адбываецца з яе дзецьмі Нам трэба прызнаць праблемы і стварыць эфектыўныя механізмы, якія сапраўды працуюць.

Украінскі амбудсмен дадаў, што пры існуючых механізмах Украіне спатрэбіцца некалькі дзесяцігоддзяў, каб вызваліць усіх сваіх грамадзян з расійскага палону.

Пазаўчора ва Украіну з расійскага палону вярнуліся 45 чалавек.

IAR/аз

Прэзідэнт Украіны возьме ўдзел у саміце НАТА ў Вільні

07.07.2023 18:49
Падчас сустрэчы лідары ​​краін-удзельніц павінны прыняць комплексны план збліжэння Украіны з Захадам.