Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыняў удзел у афіцыйным вітанні пяці камандзіраў «Азоўсталі», якія вярнуліся з ім з Турцыі.
У траўні 2022 году ўкраінскія афіцэры з палкоў, якія абаранялі Марыюпаль, трапілі ў расійскі палон, а ў верасні былі перавезеныя ў Турэччыну, дзе павінны былі заставацца да канца вайны.
Палонных абмянялі на пракрамлёўскага алігарха Віктара Медведчука і 55 расійскіх вайскоўцаў.
У сваёй прамове ў Львове Уладзімір Зяленскі падкрэсліў гераізм пяці камандзіраў і ўсіх салдат, якія змагаліся за свабоду Украіны. Ён таксама падвёў вынікі 500 дзён вайны з расійскімі захопнікамі.
«500 дзён, як мы змагаемся за свабоду і незалежнасць Украіны, за права на жыццё для ўсяго нашага народа. Сёння, на 500-ы дзень вайны, мы прывезлі дадому пяцярых нашых герояў. Яны ваявалі ў імя Украіны, змагаліся гераічна, потым прайшлі расійскі палон, а потым яшчэ 300 дзён правялі ў Турцыі. Час ім вяртацца дадому».
Учора пасля афіцыйнай прамовы Уладзімір Зяленскі прыняў удзел у вячэрняй экуменічнай малітве ў Львове за перамогу, мір і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Камандзір «Азова» Дзяніс Пракапенка заявіў пра намер вярнуцца на фронт
«Я глыбока ўпэўнены, што армія — гэта камандная праца. І з сённяшняга дня мы разам з вамі працягнем барацьбу. Мы абавязкова яшчэ скажам сваё слова ў баі».
IAR