Беларуская Служба

У Германіі быў затрыманы шпіён, які працаваў на Расію

10.08.2023 11:01
Гэта ўжо другі падобны выпадак у Германіі за некалькі месяцаў.
Расійская абмасада ў БерлінеPAP/EPA/CLEMENS BILAN

У горадзе Кобленц на захадзе Германіі быў затрыманы супрацоўнік бундэсвера, які дзейнічаў на карысць Расіі. Паводле следства, ён некалькі разоў з’вяртаўся ў расійскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Германіі, прапануючы ім супрацоўніцтва. Тэму працягвае карэсандэнт Польскага радыё Войцех Асіньскі:

- Федэральная пракуратура ў Карлсруэ паведаміла, што Томас Х. перадаў расійскім службам важную інфармацыю, якая стала даступнай яму дзякуючы яго працы ў бундэсверы. «З траўня ён усталяваў некалькі кантактаў з расійскім консульствам у Боне і пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Берліне», – гаворыцца ў паведамленні. Мужчына працаваў у Федэральным ведамстве па абаронных тэхналогіях у горадзе Кобленц, якое ў асноўным адказвае за абсталяванне бундэсвера. У сувязі з затрыманнем на кватэры і на працы падазраванага таксама прайшлі ператрусы. Зараз мужчына знаходзіцца пад вартай, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Расследаванне ў дачыненні да Томаса Х. на працягу некалькіх тыдняў вялося ваеннай контрразведкай у супрацоўніцтве з Федэральным ведамствам па ахове канстытуцыі.

Гэта ўжо другі падобны выпадак у Германіі за некалькі месяцаў. У лістападзе мінулага года былы афіцэр запасу бундэсвера быў прысуджаны да аднаго года і дзевяці месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай за шпіянаж на карысць Масквы.

IAR/аз

Літва папярэджвае грамадзян, якія едуць у Беларусь

10.08.2023 08:45
«Беларускія службы вярбуюць падарожнікаў», – перасцерагае Міністэрства замежных спраў Літвы.