Расійскія войскі вялі беспаспяховыя атакі ў напрамках Купы, Бахмута, Аўдзееўкі ды Марыінкі. Расіяне нанеслі 5 ракетных удараў і 61 авіяўдараў, а таксама здзейснілі 70 абстрэлаў некіравальнымі рэактыўнымі снарадамі. Іх цэлямі былі пазіцыі ўкраінскіх войск і гарады. Сярод мірных жыхароў ёсць забітыя і параненыя.
Украінская авіяцыя нанесла 10 удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх сіл і два ўдары па сістэмах СПА. Ракетна-артылерыйскія падраздзяленні абстралялі чатыры расійскія агнявыя кропкі, два раёны канцэнтрацыі войск, дзве станцыі радыёэлектроннай барацьбы і вузел сувязі.
ПР/юл