Беларуская Служба

ISW: Украінскія сілы наступаюць каля Бахмута і Рабатына

30.08.2023 09:32
Расійскае камандаванне асцерагаецца, што ўкраінцы могуць перакрыць расійскія транспартныя шляхі
Bachmut
BachmutFoto: Dmytro Larin/Shutterstock

Украінскія сілы наступаюць на поўдзень ад Бахмута, паведамляе Амерыканскі інстытут вывучэння вайны. Развіваецца контрнаступленне і ў Запарожскай вобласці – там украінцы прасунуліся прыкладна на пяць кіламетраў на паўднёвы ўсход ад вёскі Рабатына.

Украінскія вайскоўцы працягваюць утрымліваць пазіцыі ў Рабатыне і разміноўваюць тэрыторыю. Вёска знаходзіцца недалёка ад шашы, якая вядзе да Токмака, важнага расійскага шляху камунікацыі. Паводле ISW, расіяне разгортваюць у гэтым раёне значную колькасць рэзерваў, паветрана-дэсантных падраздзяленняў і тэрмабарычных артылерыйскіх сістэмаў, бо занепакоеныя слабасцю сваіх пазіцыяў.

Інстытут вывучэння вайны са спасылкай на расійскія СМІ лічыць, што расійская армія аслабленая ва ўсёй Запарожскай вобласці. Цяжкасці яны маюць, у тым ліку, каля вёскі Вэрбовэ.

Акупацыйныя войскі ў рэгіёне расцягнуты ўздоўж лініі фронту і адчуваюць цяжкасці з перакідкай рэзерваў і недахопам сродкаў.

Расійскае камандаванне асцерагаецца, што ўкраінцы могуць перакрыць расійскія транспартныя шляхі, што яшчэ больш ускладніць сітуацыю.

яс