Беларуская Служба

У Падмаскоўі збілі чарговы беспілотнік. Былі затрыманыя дзесяткі авіярэйсаў

31.08.2023 09:29
У Расіі аб'явілі аб збіцці чарговага беспілотніка, які ляцеў на Маскву.
Ілюстрацыйнае фотаФота: NIDS/NATO Multimedia Library

Па дадзеных Мінабароны РФ, беспілотнік быў знішчаны над тэрыторыяй Васкрасенскага раёна Маскоўскай вобласці. Паведамляецца, што пацярпелых і разбурэнняў няма, на месцы здарэння працуюць экстранныя службы.

Удакладняецца, што ва Унукава былі затрыманыя 34 рэйсы, тры адмянілі. У Дамадзедаве былі затрыманыя 63 рэйсы, два адмянілі. У Шарамеццеве былі затрыманыя шэсць вылетаў.

вх