Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр заявіла, што армія працягвае наступальныя дзеянні на паўднёвым участку фронту. Войскі дзейнічаюць паспяхова ў раёне Новаданілаўкі і Новапракопаўкі, дзе ўмацоўваюць свае пазіцыі.
Паводле слоў намесніцы міністра, армія таксама вядзе наступ на поўдзень ад Бахмута, дзе ідуць жорсткія баі ў Клішчыўцы, Курдзюмаўцы і Андрыеўцы.
IAR / вх