Беларуская Служба

Камісар Ёхансан: Ёсць вялікая рызыка росту тэрарыстычнай пагрозы

26.10.2023 13:13
Ёхансан папярэдзіла: «Тэрарысты могуць прыбыць з міграцыйнай хваляй, але, на мой погляд, найбольшую пагрозу ўяўляюць ужо прысутныя тут радыкалізаваныя людзі».
Конная паліцыя Вялікабрытаніі PAP/EPA/ADAM VAUGHAN

«Існуе велізарная рызыка ўзмацнення тэрарыстычнай пагрозы ў Еўрапейскім Саюзе з-за сітуацыі на Блізкім Усходзе», – заявіла ў чацвер камісар ЕС па ўнутраных справах Ілва Ёхансан.

У інтэрв'ю італьянскаму штодзённіку «Corriere della Sera» Ёхансан папярэдзіла: «Тэрарысты могуць прыбыць з міграцыйнай хваляй, але, на мой погляд, найбольшую пагрозу ўяўляюць ужо прысутныя тут радыкалізаваныя людзі». Такія людзі «могуць здзяйсняць напады», сказала еўракамісар.

Далей яна адзначыла: «У цяперашні час мы не бачым вялікіх міграцыйных хваляў з-за сітуацыі на Блізкім Усходзе, але яны могуць пачацца». На яе думку, неабходна «правяраць усіх, хто прыязджае непасрэдна ў ЕС».

Па словах Ёхансан, рызыка радыкалізацыі тычыцца тых, хто «знаходзіцца нелегальна і не зʼяўляецца часткай грамадства»; «гэтак жа, як тэрарыст, які здзейсніў тэракт у Бруселі», забіўшы двух грамадзян Швецыі, адзначыла яна.

Камісар прызнаў, што ёсць праблемы з вяртаннем у краіны паходжання тых мігрантаў, якія не адпавядаюць умовам атрымання права на жыхарства. Як яна адзначыла, працэдуры ў многіх краінах ЕС адносна рэпатрыяцыі «раскіданыя».

Памежнае агенцтва ЕС «Frontex» «павінна аказваць падтрымку краінам, якія вяртаюць мігрантаў», кажа камісар Ёхансан.

ав