Беларуская Служба

Францыя арганізуе міжнародную канферэнцыю па гуманітарнай дапамозе для Сектара Газа

04.11.2023 18:02
Запрашэнні накіраваны краінам блізкаўсходняга рэгіёну, такім як Егіпет і Іарданія, а таксама большасці заходніх краін.
Парыжnuno_lopes/pixabay.com/CC0 Public Domain

На наступным тыдні Францыя арганізуе міжнародную канферэнцыю па гуманітарнай дапамозе мірным жыхарам Сектара Газа. Інфармацыю ў размове з журналістамі пацвердзіў прэзідэнт Эмануэль Макрон.

Чакаецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел прэзідэнты, прэм'ер-міністры і міністры замежных спраў. Запрашэнні павінны быць накіраваны краінам блізкаўсходняга рэгіёну, такім як Егіпет і Іарданія, а таксама большасці заходніх краін і іншым членам групы G20, за выключэннем Расіі.

Чакаецца таксама, што на канферэнцыі выступяць прадстаўнікі ААН, Лігі арабскіх дзяржаў і няўрадавых арганізацый, якія дзейнічаюць у Сектары Газа. Ізраіль, аднак, не атрымае запрашэння, але будзе падрабязна праінфармаваны аб дамоўленасцях французскіх уладаў.

Мэтай сустрэчы зʼяўляецца каардынацыя міжнароднай гуманітарнай дапамогі для грамадзянскага насельніцтва ў абложаным Сектары Газа і забеспячэнне фінансавых рэсурсаў для гэтай мэты. Па словах дыпламатычных крыніц, на канферэнцыі таксама будуць абмяркоўвацца розныя спосабы аказання падтрымкі, у тым ліку магчымы запуск марскога калідора, па якім дапамога будзе накіроўвацца ў сектар.

IAR/аз

Саміт ЕС: Будзе заклік да стварэння калідораў і гуманітарных паўз для дастаўкі дапамогі ў сектар Газа

26.10.2023 15:16
Вайна на Блізкім Усходзе будзе самай важнай тэмай саміту ЕС, які пасля абеду пачынаецца ў Бруселі.

Reuters: Дэлегацыя палестынскага ХАМАС і намеснік міністра замежных справаў Ірану з візітам у Маскве

26.10.2023 20:50
Багеры Кані з'яўляецца галоўным перамоўшчыкам па ядзернай праграме Ірана.