Беларуская Служба

Дэманстрацыі ў абарону расійскага праваабаронцы Алега Арлова праходзяць у розных гарадах свету

13.12.2023 14:46
Галоўны арганізатар міжнароднай акцыі – маскоўскі Праваабарончы цэнтр «Мемарыял».
Алег АрлоўФота: caucasianknot.com

Расійскі «Мемарыял» зладзіў міжнародную акцыю падтрымкі кіраўніка Цэнтра абароны правоў чалавека Алега Арлова. Актывіста «Мемарыяла» зноў абвінавацілі ў дыскрэдытацыі расійскага войска. Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі. Дэманстрацыі ў яго абарону ўжо прайшлі ў Варшаве, Рыме, Парыжы і Падгорыцы. Заўтра ў Маскве пачнецца суд над Алегам Арловым.

Актывісты «Мемарыялу», якія з’ехалі з Расіі пасля расійскага ўварвання ва Украіну, сабраліся перад будынкамі амбасадаў РФ у Рыме, Парыжы, Падгорыцы і Варшаве. «Мы ў Варшаве, сталіцы Польшчы, сабраліся, каб падтрымаць нашага калегу з «Мемарыялу», нашага адважнага абаронцу правоў чалавека Алега Арлова», – кажуць расіяне, якія жывуць у Польшчы.

Галоўны арганізатар міжнароднай акцыі – маскоўскі Праваабарончы цэнтр «Мемарыял». Гэта арганізацыя, якая была ліквідаваная пуцінскім рэжымам у 2021 годзе, а ў 2022-ім яна атрымала Нобелеўскую прэмію міру. Яе актывісты падкрэсліваюць, што дэманстрацыі ў абарону Алега Арлова – гэта таксама пратэст супраць рэпрэсіяў у адносінах апанентаў пуцінскага рэжыму і патрабаванне вызвалення палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў расійскіх калоніях.

IAR/нг