Беларуская Служба

Украіна хоча вырабляць да 500 беспілотнікаў далёкага дзеяння ў месяц

18.12.2023 09:39
Ва ўкраінскае войска паступіла першая партыя беспілотнікаў вялікай далёкасці AQ-400 «Scythe» ўласнай вытворчасці.
АдэсаPAP/Alena Solomonova

Расіяне амаль кожны дзень атакуюць гарады ў глыбіні Украіны з дапамогай беспілотнікаў-камікадзэ «Шахед». Гэта беспілотныя лятальныя апараты іранскай вытворчасці або іх расійскія мадыфікацыі.

У адказ украінцы таксама перыядычна атакуюць вайсковыя аб'екты ў РФ уласнымі беспілотнікамі. У цяперашні час Расія мае перавагу ў колькасці беспілотнікаў. Аднак гэта можа змяніцца. Украіна мае намер вырабляць да некалькіх сотняў адзінак гэтай зброі ў месяц.

Мінулай ноччу ўкраінская абарона збіла ўсе пяць запушчаныя расійскія беспілотнікі «Шахед». Часам Расія адпраўляе некалькі дзясяткаў такіх беспілотнікаў у дзень.

Тым часам ва ўкраінскае войска паступіла першая партыя беспілотнікаў вялікай далёкасці AQ-400 «Scythe» ўласнай вытворчасці. Яны могуць пераносіць выбухоўку вагой больш за 30 кілаграмаў на адлегласць да 750 кіламетраў. Вытворца абвясціў, што ў цяперашні час ён здольны вырабляць да 100 адзінак у месяц.

У будучыні плануецца павелічэнне вытворчасці да 500 такіх беспілотнікаў далёкага дзеяння ў месяц. Перавагай «Scythe» зʼяўляецца простая канструкцыя, якую можна хутка змантаваць.

ав

ВПС Украіны: Расійскія войскі будуць выкарыстоўваць больш беспілотнікаў, менш ракет

17.12.2023 12:57
Аб памеры расійскіх запасаў беспілотнікаў сведчыць інтэнсіўнасць нападаў, сказаў Юрый Ігнат, прэс-сакратар ВПС Украіны. 

На поўначы Украіны расійскія войскі задзейнічалі дыверсійна-разведвальныя групы

17.12.2023 16:02
 Таксама ёсць рызыка пранікнення ў Чарнігаўскую вобласць дыверсійных груп з Расіі.