Беларуская Служба

У траўні ў Канадзе адбудзецца месяц польскай спадчыны

23.04.2024 10:20
З гэтай нагоды запланаваны шэраг мерапрыемстваў, якія папулярызуюць Польшчу і польскія традыцыі.
Сцяг Польшчыsatynek/pixabay.com/CC0

Старшыня Кангрэсу палякаў Канады ў Брытанскай Калумбіі Майкл Дэмбэк сказаў Польскаму радыё, што травень будзе сапраўдным святам польскасці ў Канадзе:

-Нашая арганізацыя актыўна працуе, ладзіць розныя падзеі. Канешне, будзе Свята Канстытуцыі 3 траўня. Наш стадыён BC у Ванкуверы будзе асветлены бела-чырвонымі колерамі, як і ратушы ў Порт-Кокітлем і Ванкуверы. Такім чынам лакальная ўлада падтрымлівае польскую дыспару і яна разам з намі падчас месяца польскай спадчыны.

Сёлета ў лютым парламент Канады абвясціў травень месяцам польскай спадчыны. Дэпутаты Палаты абшчын падкрэслілі, што гэта выраз прызнання значнага ўкладу канадскай польскай супольнасці ў пабудову лепшага і больш дынамічнага грамадства, эканомікі, палітыкі і культуры ў Канадзе. Акрамя таго, кожнае 3 траўня ў Канадзе будзе адзначацца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Польшчы.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Ад сёння ў кінатэатрах паказваюць фільм «Чырвоныя макі» пра ўзяцце палякамі Монтэ-Касіна

05.04.2024 09:26
«У ім паказана асабістая матывацыя, рашучасць змагацца з немцамі, змагацца за Польшчу, але таксама паказаны страх асобных людзей. Калі побач з намі падаюць бомбы (...) усе хочуць зберагчы сваё жыццё.»