Беларуская Служба

Павал Усаў: Толькі змена ўлады ў Літве можа палепшыць стаўленне да беларусаў

05.06.2024 15:42
Апошнія абмежаванні, уведзеныя на мяжы, палітолаг называе трагічнай сітуацыяй.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Толькі змена ўлады ў Літве можа палепшыць стаўленне да беларусаў
Павал Усаў.

Большасць у Сейме Літвы знаходзіцца пад уплывам кансерватараў, якія абмяжоўваюць не толькі перамяшчэнне беларусаў праз мяжу, але і культурныя свабоды, права на гісторыю, кажа палітолаг Павал Усаў:

-Любыя спробы задэклараваць прывязанасць Беларусі да ВКЛ сутыкаюцца з агрэсіяй. Абвінавачанні ў ліцьвінізме. Даходзіць да абсурду. Такая палітыка прасоўваецца пэўнымі палітычнымі коламі ў Літве. Усё гэта адбываецца напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія будуць мець ключавое значэнне. Вялікую ролю мае і апазіцыя – сацыял-дэмакраты, якія інакш глядзяць на ўнутраную палітыку і на беларусаў.

Цяпер сітуацыя стала не проста складанай, яна стала катастрафічнай. Гэта сур’ёзна псуе адносіны на гады. Дзеянні літоўскіх уладаў – насуперак цвярозаму розуму, на шкоду нацыянальным інтарэсам літоўцаў і беларусаў, і на карысць Пуціну і Лукашэнку. Сітуацыя не зменіцца без змены ўраду. Напярэдадні выбараў ствараецца вобраз ворага. Гэта жаданне мабілізаваць вакол нацыянальна-правага крыла, пужаць частку насельніцтва. Калі ўлады не зменяцца, то і сітуацыя не зменіцца.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка