Украіна і Японія падпісалі двухбаковае пагадненне аб бяспецы. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сацсетцы Х у чацвер, 14 чэрвеня.
«Прэм'ер-міністр Японіі Фуміа Кісіда і я толькі што падпісалі пагадненне аб бяспецы паміж Украінай і Японіяй. Унікальны дакумент з адной з найбольш эканамічна і тэхналагічна развітых краін свету», – напісаў Зяленскі.
Паводле яго слоў, у 2024 годзе Японія выдзеліць Украіне 4 млрд 500 млн долараў і будзе падтрымліваць Украіну на працягу 10 гадоў.
Пагадненне было падпісанае на палях саміту G7, які сёння пачаўся ў Італіі.
вс