Беларуская Служба

Кіраўнік венгерскай дыпламатыі абвінавачвае Еўропу ў хлусні наконт візавай праграмы для беларусаў і расіян

19.08.2024 12:25
Міністр замежных справаў Венгрыі крытычна адказаў на сумневы многіх еўрапейскіх краінаў адносна візавай праграмы дзяржавы.
M        .
Mіністр замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэр Сіярта.mfa.gov.by

Праграма, якая спрашчае прыезд супрацоўнікаў у Венгрыю, распаўсюджваецца таксама на грамадзян Расіі і Беларусі.

Будапешт паўтарае сваю пазіцыю адносна спрэчнай праграмы спрашчэння візавага рэжыму для работнікаў з-за межаў Еўрасаюза.

Кіраўнік венгерскай дыпламатыі Петэр Сіярта ў сваёй заяве ў сацыяльнай сетцы напісаў, што ўключэнне расіян і беларусаў не ўяўляе пагрозы для Шэнгенскай зоны. Паводле яго слоў, кожны чалавек, які карыстаецца праграмай, павінен прайсці комплексную праверку для ўезду і знаходжання ў Венгрыі.

Венгерскі міністр назваў напады краін з Паўночнай Еўропы і рэгіёну Балтыі працягам хлусні супраць яго краіны.

Так званая праграма «Нацыянальная карта» дазваляе часовым работнікам прыехаць у Венгрыю па спрошчанай працэдуры. Венгерская эканоміка змагаецца з недахопам кваліфікаваных рабочых, асабліва ў аўтамабільнай прамысловасці. Пратэсты многіх еўрапейскіх краін таксама выклікала ўключэнне ў спіс грамадзян Расіі і Беларусі — дзвюх краін, якія вінаватыя ў нападзе на Украіну. Былі нават галасы аб выключэнні Венгрыі з Шэнгенскай зоны.

IAR/вх

У Мінск прыедзе міністр замежных спраў Венгрыі

28.05.2024 12:47
29 мая плануецца рабочы візіт у Беларусь міністра замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэра Сіярта.