Павелічэнне выдаткаў на абарону ўмацоўвае лідзіруючую пазіцыю Польшчы ў НАТА. Краіна другі год запар знаходзіцца ў авангардзе Паўночнаатлантычнага альянсу ў гэтым плане. Гэта пацвердзіла апублікаваная ў чэрвені справаздача штаб-кватэры НАТА, якая паказала выдаткі на ўзроўні 4,12 працэнта ВУП. Учора ўрад у Варшаве абвясціў, што ў наступным годзе выдаткі на абарону складуць 4,7 працэнта ВУП.
Другое месца ў НАТА па ваенных выдатках у адносінах да памеру нацыянальнай эканомікі займае Эстонія, якая выдаткоўвае 3,43 працэнта ВУП. На трэцім месцы - ЗША.
Акрамя таго, яшчэ толькі Латвія і Грэцыя выдаткоўваюць на абарону больш за тры працэнты. Агулам, мінімальныя два працэнтаў ВУП на абарону выдаткоўваюць 23 з 32 краін НАТА.
Найгорш у гэтым плане выпадае Іспанія, якая на абарону выдаткоўвае толькі 1,28 працэнта ВУП. У гэтай групе таксама Славенія і Люксембург.
Апошнім часам краіны альянсу істотна павялічылі выдаткі. У лютым згаданае патрабаванне выканалі 18 краін, летась такіх было 11, а 10 гадоў таму, калі быў узгоднены 2-працэнтны мінімум - толькі тры краіны альянсу.
Нагадваем, абавязак прызначаць як мінімум два працэнты ВУП на абарону хаўруснікі па НАТА ўзгаднілі на саміце ва Уэльсе ў 2014 годзе. Гэта быў адказ на анексію Крыма і ўварванне Расіі ва ўсходнюю Украіну.
IAR/аз