Аўтаканцэрн Stellantis, якому належыць Fiat, абяцае не звальняць групу сваіх турынскіх супрацоўнікаў, але пры ўмове, што яны працягнуць працаваць на заводзе ў польскім горадзе Тыхы. Прафсаюзы пратэстуюць і патрабуюць дзяржаўнай дапамогі.
Фабрыка Fiat Mirafiori ў Турыне, на якой у 1980 г. працавала амаль 60 000 чалавек, пасля 7-тыднёвага перапынку ўзнаўляе вытворчасць у панядзелак, але працаваць будуць толькі 500 з 3000 супрацоўнікаў. Канцэрн Stellantis прапанаваў групе супрацоўнікаў, якія займаюцца вытворчасцю кузаваў, часовы перавод на завод Fiat у Тыхах.
Урад Італіі пагадзіўся падтрымаць канцэрн Stellantis, у тым ліку, са сродкаў ЕС, але пры ўмове, што ён будзе вырабляць у Італіі мільён аўтамабіляў у год. На думку экспертаў, верхняя мяжа магчымасцяў кампаніі зніжана ўдвая.
Падзенне вытворчасці ў аўтамабільнай прамысловасці Італіі ў параўнанні з мінулым годам склала 16%.
IAR/нг