Беларуская Служба

Дзяржсакратар ЗША і кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі прыбылі ў Кіеў

11.09.2024 17:38
Энтані Блінкен падчас візіту ў Кіеў азнаёміцца ​​з сітуацыяй на фронце і з мірнымі ініцыятывамі Уладзіміра Зяленскага, а таксама абмяркуе з украінскімі партнёрамі патрэбы Кіева.
11       ()         ()      .
11 верасня дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен (справа) разам з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвідам Ламі (злева) прыбылі з візітам ва ўкраінскую сталіцу.крыніца: x.com/nexta_tv

11 верасня дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен разам з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвідам Ламі прыбылі з візітам ва ўкраінскую сталіцу. Міністры прыбылі ў Кіеў на цягніку з польскай памежнай станцыі Пшэмысль. 

У планах – сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўкраінскага ўраду. Бакі плануюць абмеркаваць далейшую падтрымку Украіны ў яе барацьбы з расійскімі агрэсарамі. Акрамя таго, плануецца закрануць пытанні развіцця Украіны ў ваенным, эканамічным і дэмакратычным аспектах.

10 верасня Белы дом заявіў, што Блінкен падчас візіту ў Кіеў азнаёміцца ​​з сітуацыяй на фронце і з мірнымі ініцыятывамі Уладзіміра Зяленскага, а таксама абмяркуе з украінскімі партнёрамі патрэбы Кіева.

Таксама 11 верасня ў Кіеў прыбылі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэм'ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліня, кіраўнік Сената Чэхіі Мілаш Выстрчыл і прэмʼер-міністр Харватыі Андрэй Плянкавіч.

У Кіеве праходзіць саміт «Крымскай платформы». Гэта ініцыяваны Украінай міжнародны каардынацыйны механізм, накіраваны на вяртанне пытання Крыма ў міжнародны парадак дня, абарону правоў чалавека ў Крыме, садзейнічанне дэакупацыі паўвострава, а таксама ўмацаванне еўрапейскай і глабальнай бяспекі.

вс

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 628 тыс. чалавек забітымі

11.09.2024 07:41
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.