Беларуская Служба

Прага змагаецца з п'янымі турыстамі

19.10.2024 11:24
Летась сталіцу Чэхіі наведалі амаль сем з паловай мільёнаў турыстаў.
Прага Gregorini Demetrio, CC BY-SA 3.0, via Wikimedia Commons

Гарадскія ўлады чэшскай Прагі ўвялі забарону на арганізацыю так званых «паб-тураў», гэта значыць начных прагулак з гідам ад бара да бара. Аднак некаторыя жыхары настроены скептычна і лічаць, што новыя правілы не абмяжуюць п’янства на вуліцах горада.

На думку скептыкаў, забарона ладзіць паб-туры — гэта спроба прыкрыць іншыя праблемы, напрыклад, недастатковую колькасць патрулёў гарадской аховы.

Такога меркавання прытрымліваецца экскурсавод і аўтар кніг пра Чэхію Марыюш Сураш. Паводле яго слоў, новыя нормы не будуць дзейнічаць, як і забарона на распіванне алкаголю ў грамадскіх месцах, якую ўвялі ў Празе два гады таму.

— Былі ўведзены яшчэ іншыя забароны, як забарона ездзіць на самакатах па тратуары, забарона залазіць на помнікі на Карлавым мосце — іх не прытрымліваюцца. Улады разбэсцілі турыстаў, якім усё дазваляецца. Я стараюся не заходзіць у Стары горад асабліва ў суботу вечарам. Тое, што там адбываецца, я называю адным словам — «жах».

Летась сталіцу Чэхіі наведалі амаль сем з паловай мільёнаў турыстаў. Прага рэгулярна праводзіць інфармацыйныя кампаніі, накіраваныя на змякчэнне наступстваў вельмі насычанага турыстычнага руху для жыхароў горада.

IAR/яс