Беларуская Служба

Трамп больш вінаваціць Зяленскага, чым Пуціна з-за вайны ва Украіне — аналітык The Washington Post

19.10.2024 15:07
Па словах Трампа, Украіна павінна была пайсці на перамовы з Расіяй.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд ТрампEPA/NICK HAGEN Dostawca: PAP/EPA.

Дональд Трамп больш увагі акцэнтуе на тым, што Зяленскі вінаваты ў вайне ва Украіне больш, чым Пуцін.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп перад выбарамі 5 лістапада ўсё часцей абвінавачвае прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў тым, што ён «ніколі не павінен быў дапусціць пачатак вайны» і што зацягнуў яе на занадта доўгі перыяд, адзначае аналітык The Washington Post Аарон Блэйк.

Па словах Трампа, Украіна павінна была пайсці на перамовы з Расіяй.

«Любая здзелка, нават найгоршая, была б лепшай, чым тое, што мы маем цяпер. Гэта было б нашмат лепш нават, калі б яны заключылі дрэнную здзелку», — заявіў ён.

Эксперт The Washington Post піша, што Трамп не абвінавачвае Пуціна ў тым, што той пачаў поўнамаштабную вайну, а вінаваціць Зяленскага «ў тым, што той не саступіў».

Палітык у самым пачатку вайны асудзіў гэтую вайну, але выключыўшы пры гэтым любыя ацэнкі дзеянняў Расіі, заяўляе эксперт.

«І нават калі ён асуджаў, часта рабіў акцэнт на віне адміністрацыі Байдэна, а не Пуціна», — гаворыцца ў матэрыяле.

Амерыканскі аналітык піша, што гэта можа быць спроба захавання перамоўнай пазіцыі.

Аднак, паводле яго слоў, Трамп усё роўна павінен сказаць, што ён хоча перамогі Украіны, бо гэтага хоча пераважная большасць амерыканцаў, і асудзіць дзеянні расійскага дыктатара.

«Такая пазіцыя магла б аказаць ціск на Пуціна, паказаўшы, што заходні свет не збіраецца адобрываць або ўзаконьваць падобныя дзеянні. Замест гэтага Трамп зараз лічыць, што ва ўсім вінаваты Зяленскі», — падкрэслівае эксперт.

unian.ua/яс