Беларуская Служба

Горы смецця ляжаць на вуліцах Лісабона - страйкуюць службы ўборкі горада

27.12.2024 13:12
З чацвярга ў Партугаліі праходзяць некалькі акцый пратэсту розных прафесійных груп. Больш за ўсё пратэсты закранаюць жыхароў сталіцы краіны.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Hans from Pixabay/CC0


З чацвярга ў Партугаліі праходзяць некалькі акцый пратэсту розных прафесійных груп. Больш за ўсё пратэсты закранаюць жыхароў Лісабонскай агламерацыі, сталіцы краіны, галоўным чынам у звязку з забастоўкай гарадскіх камунальных служб.

Сярод страйкоўцаў, якія патрабуюць павышэння зарплаты: супрацоўнікі офісаў, чыгунак, турмаў і гарадскіх ачышчальных збудаванняў.

Найбольшы хаос адбываецца ў сувязі з забастоўкай супрацоўнікаў клінінгавых кампаній у Лісабоне. У ім бяруць удзел 80% супрацоўнікаў.

Горы смецця ляжаць на многіх вуліцах сталіцы, у тым ліку ў папулярных у турыстаў месцах.

Арганізатары страйку гарадскіх прыбіральшчыкаў заявілі, што акцыя працягнецца як мінімум некалькі дзёг.

У сваю чаргу ў аўторак у аэрапортах Партугаліі запланаваны страйк работнікаў наземнай службы.

PAP/юл