Беларуская Служба

Галоўнакамандуючы УСУ Сырскі: Сёлета расіяне страцілі больш за 421 тысячу салдат

28.12.2024 13:28
2024 год Сырскі назваў цяжкім выпрабаваннем на трываласць супрацьпаветарнай абароны.
     .
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі.t.me/osirskiy

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі заслухаў даклады войскаў і родаў войскаў на 2024 год і падзяліўся інфармацыяй. У прыватнасці, паводле звестак украінскіх вайскоўцаў, расійскія акупанты страцілі забітымі і параненымі больш за 421 тысячу чалавек.

2024 год Сырскі назваў цяжкім выпрабаваннем на трываласць супрацьпаветарнай абароны, але яны «выстаялі і працягваюць змагацца».

«Так, з пачатку 2024 года агульныя страты акупантаў, якія ўдзельнічаюць у наступе, ужо перавысілі 421 тысячу чалавек забітымі і параненымі. Гэта значыць, у гэтым годзе расіяне заплацілі самую высокую цану з пачатку свайго ўварвання ва Украіну.

Агульныя страты праціўніка за гэты час (з пачатку поўнамаштабнай вайны, — рэд.) складаюць прыкладна 785 тысяч салдат».

Аляксандр Сырскі нагадаў, што ў гэтым годзе былі створаны войскі беспілотных сістэм, пастаўкі беспілотнікаў павялічыліся ў 19 разоў, а колькасць знішчаных аб'ектаў праціўніка — у 3,7 разы.

вх