Беларуская Служба

Абмежаванні на мяжы паміж Венгрыяй і Румыніяй застаюцца, нягледзячы на далучэнне да Шэнгенскай зоны

28.12.2024 15:33
Нягледзячы на ўваходжанне Румыніі ў Шэнгенскую зону з новага года, венгры працягнуць ажыццяўляць памежны кантроль. Права ЕС дае ім такую магчымасць.
.
. Shutterstock/Jaggat Rashidi

Поўнае далучэнне Румыніі і Балгарыі да Шэнгенскай зоны было адным з прыярытэтаў венгерскага старшынства ў Еўрасаюзе, якое завяршаецца.

Людзей, якія прыбываюць у Венгрыю з Румыніі, па-ранейшаму можа спыняць памежная паліцыя і правяраць іх права на ўезд у краіну. Аднак праходзіць праз пераходы стане прасцей і хутчэй, бо праверкі будуць выбарачнымі. Толькі падазроныя транспартныя сродкі будуць спыняць і правяраць.

Пра гэта ўлады Балгарыі і Румыніі заявілі адразу пасля рашэння міністраў ЕС ліквідаваць унутраныя межы на сушы. Гэта пераходныя палажэнні.

IAR/вх