Харваты выбіраюць прэзідэнта. Галасаванне пачалося ў 7.00 і працягнецца да 19.00. У першым туры ўдзельнічаюць восем кандыдатаў, у тым ліку тры жанчыны.
Фаварытам выбараў з'яўляецца цяперашні прэзідэнт Зоран Міланавіч, якога падтрымліваюць сацыял-дэмакраты. Паводле апытанняў, есць шанец, што дзейны прэзідэнт пераможа ў першым туры.
Хутчэй за ўсё, калі спатрэбіцца другі тур, то сустрэнуцца ў ім прэзідэнт Міланавіч і правацэнтрысцкі кандыдат Драган Прыморац.
Астатнія шэсць кандыдатаў маюць падтрымку ў апытаннях менш за дзесяць працэнтаў.
У Харватыі больш за тры мільёны семсот тысяч грамадзян маюць права голасу.
Галасаванне ўжо ідзе за мяжой. Першымі на выбары пайшлі харваты з Аўстраліі, апошнімі выбарчыя ўчасткі адкрыюцца ў ЗША — у Чыкага і Лос-Анджэлесе. Усяго, акрамя Харватыі, галасаванне пройдзе ў трыццаці васьмі краінах.
Найбольшая колькасць выбаршчыкаў зарэгістравана ў Босніі і Герцагавіне - больш за сто дзесяць тысяч.
IAR/яс