Беларуская Служба

У Паўднёвай Карэі працягваецца нацыянальная жалоба і апазнанне ахвяраў авіякатастрофы

30.12.2024 13:01
Найбольш верагоднымі версіямі авіякатастрофы лічацца сутыкненне з птушкай і няспраўнасць шасі.
У Паўднёвай Карэі працягваецца нацыянальная жалоба і апазнанне ахвяраў авіякатастрофыPAP/EPA/HAN MYUNG-GU

У Паўднёвай Карэі працягваецца апазнанне ахвяр катастрофы самалёта кампаніі Jeju Air у аэрапорце Муан, у выніку якой загінулі 179 чалавек. Два члены экіпажа выжылі. Да суботы ў краіне дзейнічае нацыянальная жалоба. Паводле звестак мясцовых уладаў, ужо апазнанa 141 ахвяра авіякатастрофы. Гэта адна з самых страшных трагедый у сучаснай гісторыі Паўднёвай Карэі і самая буйная авіякатастрофа за амаль тры дзесяцігоддзі.

Вядзецца пошук на месцы крушэння і ў раёнах, над якімі самалёт пралятаў перад спробай прызямліцца. Прычыны катастрофы высвятляюцца.

Найбольш верагодныя версія - сутыкненне з птушкай і няспраўнасць шасі. Таксама высвятляецца ўплыў узлётна-пасадачнай паласы аэрапорта Муан і бетонных канструкцый на яе канцы на трагічны ход падзей.

IAR/аз

Euronews: прычынай крушэння самалёта ў Казахстане стала расійская ракета

26.12.2024 10:17
Пасажырскі самалёт Embraer-190, які разбіўся ў сераду на захадзе Казахстана, мог быць пашкоджаны расійскай сістэмай СПА, якая адбівала атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на Грозны.