Беларуская Служба

ААН асуджае забарону талібаў на працу жанчын у няўрадавых арганізацыях

31.12.2024 16:01
З моманту прыходу да ўлады талібаў у 2021 годзе афганскіх жанчын паступова выдаляюць з грамадскіх месцаў.
ААН асуджае забарону талібаў на працу жанчын у няўрадавых арганізацыяхPAP/EPA/QUDRATULLAH RAZWAN

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека заклікаў адмяніць забарону афганскага талібану на працу жанчын у няўрадавых арганізацыях. «Я глыбока занепакоены нядаўнімі заявамі цяперашніх уладаў Афганістана аб тым, што ліцэнзіі няўрадавых арганізацый будуць ануляваны, калі яны ноймуць афганскіх жанчын. Гэта абсалютна няправільны шлях», — сказаў Фолкер Турк.



З моманту прыходу да ўлады талібаў у 2021 годзе афганскіх жанчын паступова выдаляюць з грамадскіх месцаў. Улады забаранілі ім наведваць паркі і іншыя грамадскія месцы, абмежавалі магчымасці працаўладкавання і забаранілі дзяўчынкам атрымліваць адукацыю пасля пачатковай школы.

ААН назвала гэтую практыку «гендарным апартэідам».

IAR/az