Беларуская Служба

ЕС гатовы прыпыніць транзіт расійскага газу праз Украіну

01.01.2025 12:45
Украінскія ўлады не працягнулі транзітнае пагадненне з расійскім «Газпрамам». Украінцы патлумачылі гэта тым, што не жадаюць даць агрэсару магчымасць зарабіць дзеля вядзення вайны.
Ілюстрацыя Shutterstock/Daniel Sztork

Еўракамісія заявіла, што ЕС гатовы прыпыніць транзіт расійскага газу праз Украіну. Газ перастаў паступаць а 7-й раніцы па кіеўскім часе.

«Еўрапейская газавая інфраструктура дастаткова гнуткая, каб мець магчымасць дастаўляць газ з-за межаў Расіі ў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па альтэрнатыўных маршрутах. Інфраструктура ўзмоцнена новымі магутнасцямі па імпарту звадкаванага газу з 2022 года», — сказаў прадстаўнік Еўракамісіі.

Украінскія ўлады не працягнулі транзітнае пагадненне з расійскім «Газпрамам». Украінцы патлумачылі гэта тым, што не жадаюць даць агрэсару магчымасць зарабіць дзеля вядзення вайны.

Пагадненне аб транзіце газу паміж расійскім «Газпрамам» і ўкраінскім «Нафтагазам» апошні раз падаўжалася ў снежні 2019 года і выконвалася, нягледзячы на ​​поўнамаштабную расійскую агрэсію. Украінскія ўлады даўно заяўляюць, што больш не будуць яго працягваць.

«Мы не будзем працягваць транзіт расійскага газу. Мы не дамо магчымасці зарабіць мільярды на нашай крыві», — заявіў некалькі тыдняў таму прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. РФ зарабляла на транзіце каля 6,5 млрд долараў у год.

iar/pap/эж