Вялікабрытанія актывізуе намаганні па барацьбе з нелегальнай міграцыяй і ўмацаванні аховы межаў. Згодна з заявай урада, новыя правілы дазволяць уводзіць сур'ёзныя абмежаванні ў дачыненні да асоб, падазраваных у кантрабандзе людзей. Яны могуць быць падвергнуты забароне на перамяшчэнне, блакіроўцы сацыяльных сетак або абмежаванням на выкарыстанне тэлефона.
Брытанскі ўрад сцвярджае, што гэта дапаможа ліквідаваць сеткі арганізаванай нелегальнай міграцыі. «Мы дамо праваахоўным органам больш шырокія паўнамоцтвы, неабходныя для пераследу і спынення членаў кaнтрабандаў», - заявіла міністр унутраных спраў Івет Купер.
Паводле статыстыкі Савета па справах бежанцаў, у 2024 годзе ў Вялікабрытанію нелегальна спрабавалі трапіць амаль 37 тысяч чалавек. Гэта на 25 працэнтаў больш у параўнанні з мінулым годам. Пры спробе нелегальна пераправіцца на выспы загінулі 69 чалавек.
IAR/аз