Гэта рэакцыя на спыненне паставак расійскага газу. Кіеў не працягнуў транзітнае пагадненне з расійскім «Газпрамам», якое скончылася ў канцы года.
Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо заявіў у сацсетках аб дзеяннях у адказ супраць Украіны. Ягоная партыя «Смер» (Smer) таксама хоча патрабаваць аднаўлення транзіту або кампенсацыі стратаў, якія Славакія панесла з-за спынення паставак расійскага газу.
Паводле разлікаў урада ў Браціславе, Славакія страціць 500 мільёнаў еўра ў выглядзе платы за транзіт і з-за павышэння кошту імпарту газу з іншых крыніц.
На наступным тыдні славацкая дэлегацыя мае абмеркаваць у Брусэлі пытанне імпарту газу.
Украіна не працягнула кантракт на транспарціроўку расійскага газу ў Еўропу праз сваю тэрыторыю. Для Славаччыны гэта не азначае спыненьне паставак газу ўвогуле, бо славацкія энэргетыкі забяспечылі сабе іншыя варыянты імпарту, але маюць месца страты даходаў ад транзіту газу і рэзкае падвышэньне цэнаў на блакітнае паліва. Славакі зарабляюць на транзіце газу ў Чэхію і далей на Захад.
IAR/вх