Учора прэм'ер-міністр Эстоніі заявіў, што яго краіна гатова неадкладна адрэагаваць на пагрозы, звязаныя з пашкоджаннем крытычнай інфраструктуры. Роланд Мураф заявіў, што ўзмацненне прысутнасці альянсу ў Фінскім заліве падтрымае абарону лініі электраперадачы EstLink 1.
На мінулым тыдні ВМС Эстоніі пачалі патруляванне тэрыторыі вакол кабелю, які злучае Эстонію з Фінляндыяй. Рашэнне было прынята пасля разрыву злучэння EstLink 2 напрыканцы года 25 снежня. Прадстаўнік Мінабароны Эстоніі дадаў, што «саюзнікі таксама разглядаюць іншыя меры па супрацьдзеянні патэнцыйным пагрозам крытычнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры». Аднак падрабязнасцяў на гэты конт эстонцы пакуль не раскрываюць.
Прэм'ер-міністр Крыстэн Міхал запэўніў, што Эстонія адрэагуе гэтак жа, як і фіны, якія спынілі і адбуксіравалі ў свой порт расійскі танкер «Eagle S», які ўласна і падазраюць у пашкоджанні троса электраперадачы.
«Паліцыя і памежная ахова, сілы абароны гатовы зрабіць тое ж самае. У нас ёсць запэўніванні, што калі нешта падобнае адбудзецца, то Эстонія паступіць гэтак жа», —сказаў кіраўнік урада. Ён дадаў, што дзеянні фінаў у сваёй эканамічнай зоне ў Балтыйскім моры могуць быць узорам для пераймання ў будучыні іншымі краінамі.
Ёсць падазрэнні, што танкер Eagle S пад сцягам Астравоў Кука, знаходзіцца ў складзе так званага «ценявога флоту» Расіі, які выкарыстоўваецца для перавозкі сырой нафты і нафтапрадуктаў у абыход міжнародных санкцый. Верагодна, менавіта гэты карабель 25 снежня пашкодзіў кабель EstLink2, які злучае Фінляндыю з Эстоніяй. Фіны і эстонцы тыдзень таму заявілі, што разлічваюць на большую прысутнасць НАТА ў рэгіёне для абароны крытычнай інфраструктуры.
IAR/вх