Невядомыя хакеры заявілі аб узломе базы Росрэестра аб'ёмам у два мільярды радкоў з асабістымі дадзенымі расіян. У якасці доказу ўзлому хакеры апублікавалі ў вольным доступе спасылку на запампоўку фрагмента атрыманай базы.
Першапачаткова пост аб узломе Росреестра з'явіўся ў ананімным тэлеграм-канале Silent Crow, стваральнікі якога такім чынам «павіншавалі расіянаў з пачаткам Новага года».
У Росрэестры ўцечку адмаўляюць. Адначасова з гэтым у сваім афіцыйным тэлеграм-канале ведамства паведаміла, што праводзіць «дадатковую праверку інфармацыі», апублікаванай у шэрагу СМІ.
Раней Росрэестр засакрэціў большую частку дадзеных высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў. Паведамлялася, у прыватнасці, што ведамства выдаліла дадзеныя аб нерухомасці сям'і кіраўніка Савета бяспекі Расіі Мікалая Патрушава.
voa/эж