Чатыры з пяці партый прысутных у парламенце Грэнландыі пагадзіліся стварыць кааліцыю. Адзіная сіла, якая не пойдзе ва ўрад, — гэта папулісцкая партыя «Налерак» («Арыенцір»), якая выразна прадэманстравала імкненне да пашырэння супрацоўніцтва з ЗША.
Інфармацыю аб стварэнні шырокай кааліцыі пацвердзіў кіраўнік найбуйнейшай парламенцкай партыі Дэмакратыца Енс-Фрэдэрык Нільсэн. Новае кааліцыйнае пагадненне будзе афіцыйна падпісана заўтра раніцай - у дзень візіту ў Грэнландыю дэлегацыі ЗША на чале з віцэ-прэзідэнтам Дж.Д.Вэнсам і яго жонкай.
На гэтым тыдні віцэ-прэзідэнт ЗША распавёў пра планы Дональда Трампа ў дачыненні да Грэнландыі і пра тое, што «іх не хвалюе, што крычаць еўрапейцы». Амерыканскі лідар яшчэ больш жорсткім зрабіў свой тон у дачыненні да Грэнландыі, заявіўшы, што Злучаныя Штаты «павінны мець» востраў.
ПР/юл