Польскі прэм’ер пракаментаваў на сайце «Х» рашэнне Дональда Трампа.
«Сяброўства азначае партнёрства. Партнёрства азначае сапраўды ўзаемныя тарыфы. Неабходныя адпаведныя рашэнні», — напісаў Дональд Туск.
«Гэта не аптымістычная раніца для спажыўцоў і кампаній, але Польшча і Еўропа выйдуць з гэтага мацнейшымі», - ацаніў Анджэй Даманьскі, кіраўнік Міністэрства фінансаў.
Прэм'ер-міністр Італіі Джорджыя Мелоні назвала мыты, уведзеныя прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у дачыненні да многіх краін, у тым ліку Еўрасаюза, «памылковымі». На тавары, якія імпартуюцца з рынку ЕС, яны складуць 20%. У апублікаванай заяве палітык падкрэсліла, што яны не прынясуць ніякай карысці ЗША.
«Мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб выпрацаваць пагадненне з ЗША, накіраванае на тое, каб пазбегнуць тарыфнай вайны. Гэта, несумненна, аслабіць заходнюю эканоміку на карысць іншых гульцоў сусветнага рынку», — напісала Джорджыя Мелоні ў сацыяльных сетках.
Раней на рашэнне аб мытных пошлінах ЗША адрэагаваў прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан. Ён быў адным з першых, хто выказаў шкадаванне з нагоды таго, што ЗША вырашылі абмежаваць гандаль.
«Мы не хочам росту гандлёвых бар'ераў. Мы не хочам гандлёвай вайны», — напісаў ён на партале X.
Прэм'ер-міністр Ірландыі Майкл Марцін лічыць, што рэакцыя ЕС на ўвядзенне амерыканскіх пошлін на тавары з ЕС павінна быць «прапарцыйнай і накіраванай на абарону інтарэсаў ЕС, працоўных і грамадзян». У апублікаванай заяве ён дадаў, што шкадуе аб кроку амерыканскага прэзідэнта. Джонатан Рэйнальдс, міністр эканомікі краіны, рэкамендуе захоўваць спакой і прыняць меры для змякчэння наступстваў 10-працэнтных тарыфаў, уведзеных для Вялікабрытаніі.
Прэм'ер-міністр Аўстраліі назваў рашэнні Дональда Трампа «дзеяннямі, непрыстойнымі сябрам» і абсалютна неапраўданымі. Пры гэтым Энтані Альбанэзэ падкрэсліў, што яго краіна не мае намеру ўводзіць тарыфы ў адказ.
Абвешчаныя Дональдам Трампам тарыфы ўключаюць 34% на тавары з Кітая, 26% на тавары з Індыі, 25% на Паўднёвую Карэю і 24% на тавары з Японіі.
Акрамя таго, імпарт з Тайваня будзе абкладацца 32-працэнтным тарыфам. На тавары з В'етнама будуць уведзены пошліны ў памеры 46%. Мінімальны тарыф для ўсіх краін складзе 10%.
ав