У Швецыі множацца ідэі для выратавання клімату. Гаворыцца пра сорам тых, хто лётае на самалётах, і хто купляе новую вопратку. Апошнім часам гаворыцца пра сорам пладзіць дзяцей, - піша Rzeczpospolita.
Адмова ад нараджэння аднаго дзіцяці абароніць свет ад 58,5 тон CO2 за год – казала амерыканская вучоная Кімберлі Нікалас на семінары ў Готляндзе. Вучоная палічыла, што на працягу году ўсе патрэбныя рэчы для дзіцяці абыходзяцца свету такой колькасцю цяплічных газаў, калі б чалавек кожны дзень ездзіў на аўтамабілі 24 гады.
Даследчыца вызначыла чатыры фактары, найбольш карысныя для барацьбы з кліматычным крызісам. Гэта, па-першае, адмовіцца ад уласнага аўтамабіля, па-другое перайсці на вегетарыянскую дыету і не карыстацца самалётамі. І яшчэ адзін элемент, які можа выратаваць клімат, гэта адмова ад павялічэння сям’і. Пры чым Кімберлі Нікаляс падкрэслівае, што нельга адмовай ад нараджэння дзіцяці апраўдваць карыстанне аўтамабілем, ці самалёт.
Швэдскі 35-гадовы журналіст курдыйска-арменскага паходжання добраахвотна прайшоў стэрылізацыю, каб «стаць палітычна вольным ад дзяцей».
Прыхільнікі ідэі ратавання клімату шляхам адмовы ад дзяцей лічаць, што дэмаграфічнае пытанне Еўропы забяспечваюць імігранты. Акрамя гэтага, паводле іх, сёння рынак працы можа спакойна справіцца дзякуючы штучнаму інтэлекту і павышэнню пенсійнага ўзросту.
У Швецыі праводзіцца таксама шмат дыскусій на тэму пакупак новай вопраткі. Гэта вельмі неэкалягічная пазіцыя, бо кожны швед штогод купляе 13 кілаграм вопраткі, якой карыстаецца толькі адзін год. І гэта чарговы раздзел дыскусіі пра абарону клімату.
яс