Беларуская Служба

Бізнесовец і палітык імкнецца прымусіць літоўцаў да цвярозасці

27.07.2019 16:59
У Найсяй, дзе жыве паўтысячы людзей, няма алкаголікаў. 
Вежа з літоўскім сцягам на Замкавай гары ў Вільніjackmac34/pixabay.com/CC0

Тыднёвік Polityka расказвае пра Рамунаса Карбаўскіса, які змагаецца супраць п'янства ў Літве. І ў яго гэта атрымліваецца. Свае ідэі бізнесовец і палітык ажыццявіў у вёсцы Найсяй у 20 кіламетрах ад Гары крыжоў у Шаўлях. У Найсяй, дзе жыве паўтысячы людзей, няма алкаголікаў. Толькі двое мужчын выпіваюць, але гэта «спадчына» калгасу.

Зрэшты, у савецкі час Найсяй была ўзорным калгасам, якім упраўляў бацька Рамунаса Карбаўскіса. Карбаўскіс малодшы, быўшы студэнтам першага курсу, ператрарыў гэты калгас у буйнейшую ў краіне сельскагаспадарчую суполку «Аграцэнтрас». Акрамя гэтага, Карбаўскіс на пачатку 90-х зарабіў мноства грошаў на гандлю ўгнаеннямі і сельскагаспадарчай тэхнікай з Расіяй. Сёння Рамунас Карбаўскіс зʼяўляецца адным з найбагацейшых літоўцаў, маёмасць яго ацэньваюць у 16 млн еўра, і найбольш вядомым абстынентам у краіне ды змагаром супраць пʼянства сваіх землякоў.

Ягоная партыя «Саюз сялян і зялёных» абмежаваў даступнасць спіртных напіткаў у Літве. У 2016 г. алкаголь знік з АЗС, з мінулага году прадаецца толькі асобам старэйшым за 20 гадоў ад панядзелку да пятніцы з 10 да 20, а па нядзелях – да 15. У рэстаранах і кавярнях алкаголь можна купляць цэлыя суткі, але толькі ў разліўную. З 2020 г. алкаголь знікне з пляжаў і з курортных месцаў.

Палітыка кантролю продажу алкаголю востра крытыкуецца ня толькі прадпрымальнікамі. Перад будынкам парламенту нават людзі культуры праводзяцца пікеты супраць планаў забараніць продаж алкаголю на канцэртах, фэстах і іншых масавых мерапрыемствах.

Некаторыя кажуць нават, што гэта крок у бок таталітарнай дзяржавы.

Рамунас Карбаўскіс дае адпор крытычным выказванням і паслядоўна імкнецца ажыццяўляць сваю ідэю ідэальнай, цвярозай дзяржавы. І ў якасці прыкладу прыводзіць родную вёску Найсяй. – Я паказаў, што гэта магчыма. Найсяй была вёскай у чорта на кулічках. Раней ніхто сюды не заязджаў, а цяпер мясцовасць наведвае 400 тысяч турыстаў за год, – падкрэслівае Рамунас Карбаўскіс.

яс