16 кастрычніка 1978 года на канклаве ў Ватыкане паляк Караль Вайтыла быў абраны на апостальскі прастол. Караль Вайтыла прыняў імя Ян Павел ІІ і стаў 264 наступнікам Святога Пятра.
Пантыфікат папы-паляка цягнуўся 27 гадоў. За гэтыя амаль тры дзесяцігоддзя аблічча свету кардынальна змянілася – рынула савецкая імперыя зла, а разам з ёй і жалезная заслона. Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пазбыліся камуністычнага маскоўскага іга. Гэта ўсё адбылося і ў значанай ступені, дзякуючы палітычнай і грамадскай дзейнасці Яна Паўла ІІ.
У 1978 годзе Ян Павел ІІ стаў першым Пампам рымскім за 450 гадоў, які не паходзіў з Італіі. Караль Вайтыла быў абраны ў восьмай туры галасавання. 99 са 111 кардыналаў прагласавалі за паляка.
16 кастрычніка агромністы натоўп вернікаў сабраўся на Плошчы Святога Пятра ў Рыму, людзі чакалі дабравесту аб абранні новага Папы. У 18г. 44хв. на балконе базілікі з’явіўся кардынал Перыкл Фелічы, які абвясціў гістарычную навіну «Мы маем Папу».
У разгар Халоднай вайны новы Рымскі папа, які паходзіў з зоны савецкага ўплыву, выклікаў агромністую цікаўнасць з боку СМІ і палітыкаў па ўсім свеце, а таксама прыхільнасць звычайных людзей. У сваёй першай прамове пасля абрання, Ян Павел ІІ звярнуўся да вернікаў не на лаціне, як было прынята раней, а на простай і зразумелай італьянскай мове.
Біскуп рымскі пракаментаваў тое, што кардыналы абралі наступніка Пятра, які не паходзіць з Італіі.
- Паклікалі яго з далёкай краіны... Не ведаю, ці да рады выказацца на вашай... на нашай італьянскай мове. Калі я памылюся, папраўце мяне!
Абранне паляка ачольнікам Апостальскай сталіцы выклікала сапраўдную эйфарыю на радзіме Яна Паўла ІІ, у Польшчы, на якой тады панавалі камуністычная партыя ды камуністычная ідэалогія. Нядаўна школьная і студэнцкая сяброўка Караля Вайтылы, акторка Халіна Квяткоўска прыгадала, што абранне паляка Папам дало мноству людзей вялікую надзею.
-Як пачула гэтую навіну, то шпарка пабегла, на кракаўскую Плошчу рынак... Там быў агромністы натоўп, людзі абдымаліся, цалаваліся. Яны плакалі. Я захацела ўвайсці ў Марыяцкі касцёл, але даслоўна не было куды ўсадзіць шпількі.
Праз год пасля абрання, у 1979 годзе, паляк Папа, здзейсніў першую пілігрымку на сваю радзіму. Гэта была вялікая падзея, бо ўпершыню ў тысячагадовай гісторыі краіны, біскуп Рыму наведаў Польшчу. Таксама гэта быў першы візіт пантыфіка ў краіну сацыялістычнага лагеру. У Варшаве, на тагачаснай Плошчы Перамогі (зараз Плошча Пілсудскага) з вуснаў Яна Паўла ІІ прагучалі гістарычныя словы, пантыфік заклікаў да змены сістэмы і пашырэння свабоды ў Польшчы.
-Няхай наступіць дух твой і зменіць аблічча зямлі, гэтай зямлі!
Спрыяючы калапсу камуністычнага рэжыму ва Усходняй Еўропе, Ян Павел ІІ аказаў моцны ўплыў на лёс усяго свету. Папа-паляк актыўна дзейнічаў на карысць паразумення паміж хрысціянскімі вернікамі, іўдзеямі і мусульманамі. Ян Павел ІІ стаў першым Папам, які наведаў пратэстанцкую царкву, сінагогу і пачаў публічны дыялог з Ісламам. Пасля канфлікту, якія цягнуўся больш за 1500 гадоў Ян Павел ІІ дасягнуў паразумення з Армянскай каталіцкай царквой.
27 красавіка 2014 года Каталіцкі Касцёл аб’явіў Яна Паўла ІІ і Яна XXIII святымі. Кананізацыйную імшу на Плошчы Святога Пятра ў Рыме вёў Папа Францішак. 27 ліпеня 2005 года Сейм Польшчы прызначыў новую памятнаю дату – 16 кастрычніка стаў Днём памяці Папы рымскага Яна Паўла ІІ.
«Жывым помнікам» папы-паляка з’яўляюцца стыпендыяты праграмы Фонду новага тысячагоддзя – таленавітыя дзеці з бедных сем’яў, якія атрымліваюць стыпендыі на навучэнне і развіццё.
Слухайце аўдыё!
IAR/эж