На адбудову гаспадаркі, адкрыццё еўрапейскага рынку – Польшча мае падтрымку большасці краін ЕЗ для сваёй праграмы для Мінска – даведалася выданне «Rzeczpospolita». Умова: свабодныя выбары.
Гэта несумненна самая важная ініцыятыва Варшавы ў ЕЗ з 2015 году, калі «Права і справядлівасць» прыйшло да ўлады. Як і сем гадоў таму, Польшча мае ідэю, як перамагчы крызіс у Беларусі. У панядзелак Уладзімір Пуцін запрапанаваў Мінску 1,5 млд долараў крэдыту. Прапанова ЕЗ была б больш цікавейшай. Яна прадугледжвае сродкі для адбудовы краіны, якая стаіць на мяжы банкруцтва.
Асобныя праграмы былі б прызначаныя на развіццё інфраструктуры, дыверсіфікацыю паставак энергіі, для малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Каб Беларусь магла развіваць свае моцныя бакі, як ІТ-сектар, ЕЗ адкрыўся б на экспарт яе тавараў і паслуг на сваім рынку, 12 разоў большым, чым расійскі. Усё гэта дапоўнена адменай віз.
Аднак, ёсць адна ўмова: правядзенне свабодных прэзідэнцкіх выбараў пад наглядам АБСЕ.
-Усё больш людзей у атачэнні Лукашэнкі, якога не церпіць грамадства, лічыць, што ён становіцца вялікім цяжарам, што трэба дамовіцца аб яго сыходзе. Польскі план мог бы быць для іх цікавым – гавораць суразмоўцы выдання. Таксама Крэмль хацеў бы пазбегнуць каштоўнага ваеннага ўмяшальніцтва ў справы беларусаў. Змена ўлады ў Мінску, калі б не адбылася пад непасрэдным ціскам вуліцы, магла б пры пэўных умовах быць адобрана Пуціным.
На гэты раз праект не мае геапалітычных амбіцый. У ім няма гаворкі пра саюз Беларусі з ЕЗ, а тым больш чалецтва. Польшча не толькі не хоча правакаваць Расію, але лічыць, што такім чынам удасца пераканаць найбольш скептычных чальцоў ЕЗ. Два тыдні таму прадстаўнік па замежных справах супольнасці Жазэп Барэль гаварыў, што не можна зрабіць памылкі, якая была зроблена ў дачыненні да Украіны ў 2013 годзе.
Дыпламатычныя захады Польшчы ідуць у добрым напрамку. Перад самітам лідараў ЕЗ 24 верасня падтрымку для праграмы паабяцала не толькі Цэнтральная Еўропа, але і Германія. Аднак, дыпламатычныя крыніцы паведамляюць, што некаторыя Краіны (Кіпр, Грэцыя і Францыя) надалей хочуць узалежніць сваю згоду ад не менш спрэчнага адказу на ўмяшальніцтва Турцыі ва ўсходнюю частку Міжземнага мора. Нягледзячы на гэта Польшчы ўдалося пераканаць нават гэтыя краіны склікаць саміт ЕЗ у справе Беларусі 19 жніўня.
ав