Беларуская Служба

З нядзелі канал праз Балтыйскую касу адкрыты для руху плаўсродкаў (ФОТА)

19.09.2022 12:31
Упершыню ў гісторыі яны змогуць уплываць на Віслінскі заліў у абыход расейскай прыбярэжнай зоны.
Аўдыё
  • З нядзелі канал праз Балтыйскую касу адкрыты для руху плаўсродкаў
Канал праз Балтыйскую касу PAP/Adam Warżawa

У апошнюю суботу адбылося афіцыйнае адкрыццё суднаходнага канала праз Балтыйскую касу – новага воднага шляху, які злучае Віслінскі заліў (таксама Калінінградскі заліў) з Гданьскай бухтай. Дата адкрыцця – невыпадковая. 17 верасня выпадае гадавіна нападу СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Такім чынам польскія ўлады хацелі паказаць, што Польшча становіцца незалежнай ад Расіі.

Канал праз Балтыйскую касу – гэта адна флагманскіх інвестыцый польскага ўраду. Таму ў цырымоніі яго адкрыцця ўдзельнічалі прадстаўнікі найвышэйшых уладаў Польшчы: прэзідэнт Анджэй Дуда, прэм'ер Матэвуш Маравецкі, старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі, а таксама міністры і намеснікі міністраў.

Адкрыццё канала – вялікая перамога ўсіх, хто разумее сэнс слова «суверэнітэт», заявіў кіраўнік польскай дзяржавы Анджэй Дуда:

- Краіна, якая ўсведамляе свой патэнцыял, гісторыю і значэнне не можа быць залежнай ад іншых; не можа дазволіць сабе, каб нехта іншы вырашаў пра яе стратэгічныя справы.

Прэм’ер Матэвуш Маравецкі нагадаў, што да гэтага часу частка польскага ўзбярэжжа была залежная ад рашэнняў Расіі:

- Балтыйскі праліў – гэта была пешка ў геапалітычнай залежнасці ад Расіі. Сёння мы пазбаўляемся ад гэтай пешкі з палітычнай шахматнай дошкі.

Лідар ПіС Яраслаў Качыньскі падкрэсліваў значэнне канала для развіцця рэгіёну, у тым ліку порта ў Эльблёнгу:

- Я веру ў тое, што гэта пачатак развіцця чацвёртага порта ў Польшчы. Спадзяюся, што гэта таксама новы імпульс для эканамічнага развіцця рэгіёну.

З нядзелі канал праз Балтыйскую касу адкрыты для руху плаўсродкаў З нядзелі канал праз Балтыйскую касу адкрыты для руху плаўсродкаў

З нядзелі канал праз Балтыйскую касу адкрыты для руху плаўсродкаў. Упершыню ў гісторыі яны змогуць уплываць у Віслінскі заліў у абыход расійскай прыбярэжнай зоны. Канал павінен палегчыць доступ да порта Эльблёнгу і на 100 кіламетраў скараціць дарогу, якая зараз праходзіць праз Балтыйскі праліў, а значыць, праз тэрыторыю Расіі. Улады пераконваюць, што ён прынясе карысць не толькі сектару эканомікі, але і сектару турызму. Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык пераконвае, што ён можа стаць цікавым турыстычным маршрутам:

- З сённяшняга дня турагенцтвы і суднаўладальнікі, якія арганізоўваюць круізы па Балтыйскім моры, Гданьскай бухце могуць ужо распрацоўваць свае графікі. Рух адкрыты. Турызм можа нармальна дзейнічаць. Дзейнічаць могуць таксама суднаўладальнікі меншых плаўсродкаў.

Дырэктар Марскога ведамства ў Гдыні Веслаў Пятшкоўскі паясніў, што суднаходны канал праз Балтыйскую касу складаецца з многіх элементаў:

- 1300 метраў канала праз Балтыйскую касу, шлюз – гэта 200 метраў даўжыні, 25 метраў шырыні і 6,5 метра глыбіні. Даўжыня хвалярэза з боку Гданьскай бухты складае 1100 метраў, 568 метраў заходняга хвалярэза і два паваротныя масты.

Работы па будаўніцтве канала праз Балтыйскую касу працягваліся больш за два гады. Найбольш складанымі былі працы ў адкрытым моры і на Вісліньскім заліве, кажа кіраўнік будаўніцтва канала Марыюш Янчэўскі:

- Паводле мяне, гэта была добра распланаваная работа. Аднак праблем і цяжкай працы таксама было шмат. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра Гданьскую бухту, дзе нам даводзілася змагацца з умовамі надвор’я. Шмат было такіх сітуацый складаных з інжынерскага пункту гледжання.

Даўжыня суднаходнага канала праз Балтыйскую касу складае больш за кіламетр, а глыбіня – пяць метраў. Агульная даўжыня суднаходнага канала ад Гданьскай бухты праз Віслінскі заліў да Эльблёнга складзе амаль 23 кіламетры. У канчатковым выніку пасля завяршэння ўсіх работ і паглыблення каналa ў порт у Эльблёнгу змогуць заходзіць судны з асадкай да 4,5 метра, даўжынёй да 100 метраў і шырынёй да 20 метраў.

Канал праз Балтыйскую касу Канал праз Балтыйскую касу

Канал праз Балтыйскую касу – гэта вялізнае праектнае і лягістычнае мерапрыемства, нагадаў адзін з яго праектантаў Адам Надольны. Ён нагадаў, што з матэрыялу, здабытага падчас будаўніцтва канала, была створана штучная выспа:

- Штучная выспа – гэта кампенсацыя прыродзе. Яна не будзе адкрытая для наведвання. Таму мэтанакіравана там няма ніякай інфраструктуры, якая б на гэта дазваляла. Плошча выспы складае 180 гектараў і гэта зона для птушак.

Адкрыццё канала зʼяўляецца завяршэннем першага этапу інвестыцыі. Таксама плануецца паглыбленне Вісліньскага заліва і ракі Эльблёнг разам з доступам да порта. Усё плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў наступным годзе.

Канал праз Балтыйскую касу Канал праз Балтыйскую касу

Ад пачатку інвестыцыя выклікала падзелы, як сярод палітыкаў, так і грамадзян. Скептыкі сумняваліся ў рэнтабельнасці праекта і звярталі ўвагу на кош, які агулам складзе 2 мільярды злотых з дзяржаўнага бюджэту. Пасля распачацця будаўнічыя работы карысталася нязменным зацікаўленнем з боку турыстаў, якія наведваюць Балтыйскую касу:

- Гэта вельмі дарагая інвестыцыя, але патрэбная. Патрэбная таксама мясцоваму турызму. Гляньце, тут ужо падʼязджаюць электрамабілі з турыстамі з непадалёкай Крыніцы Морскай. Гэта дадатковая турыстычная прываблівасць.

У Эльблёнгу можна паглядзець выставу пад адкрытым небам, звязаную з адкрыццём суднаходнага канала. Экспазіцыя паказвае гістарычныя сувязі Эльблёнга з морам і планы прабіць касы, якія зʼявіліся яшчэ ў XVI стагоддзі. Выставу «Прабіць Балтыйскую касу – гістарычная неабходнасць» падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела Інстытута нацыянальнай памяці ў Гданьску. Яна будзе працаваць да першых дзён кастрычніка.

IAR/аз

17 верасня пачаўся рух суднаў па канале праз Віслінскую касу

17.09.2022 16:07
Новы водны шлях дазволіць абмінуць Расію, ён таксама будзе карацейшым амаль на 100 км. Кошт усёй інвестыцыі складае 1,9 мільярда злотых.