Беларуская Служба

Польскія дабрачынныя арганізацыі заклікаюць павялічыць дапамогу Украіне

21.10.2022 12:45
Нагадваем, з пачатку вайны ва Украіне свае дамы былі вымушаныя пакінуць больш за 13 мільёнаў чалавек.
Аўдыё
  • Польскія дабрачынныя арганізацыі заклікаюць павялічыць дапамогу Украіне
Украінскі пашпарт PAP/Marcin Bielecki

Гуманітарныя патрэбы ва Украіне не змяншаюцца, асабліва на ўсходзе краіны, то бок у зоне найбольш інтэнсіўных баёў. Сёння ні адзін горад ва Украіне не з'яўляецца бяспечным, пераконвае Польская гуманітарная акцыя (PAH). Пра большыя патрэбы ўкраінцаў, якія вынікаюць з надыходзячай зімы, сігналізуюць таксама іншыя гуманітарныя арганізацыі ў Польшчы.

Многія жыхары ўсходняй Украіны былі пераселеныя, таму найбольш актуальныя патрэбы тычацца інфраструктуры і дапамогі бежанцам. Між тым, аказалася, што зараз «ні адзін горад ва Украіне не зʼяўляецца бяспечным», заявіў у інтэрв’ю польскаму агенцтву PAP кіраўнік місіі Польскай гуманітарнай акцыі ва Украіне Джымі Тухайзэ(Jimmy Tuhaise). Ён дадаў, што важныя таксама пытанні ўтрымання ўнутраных бежанцаў і іх бяспека, а таксама іх вяртанне на рынак працы. Тым часам энергаўстаноўкі ў многіх рэгіёнах Украіны былі пашкоджаныя, што звязанае з перабоямі ў пастаўках электраэнергіі.

Супрацоўнікі PAH дапамагаюць украінцам падрыхтавацца да зімы – перадаюць будматэрыялы, дапамагаюць у неадкладных рамонтах знішчаных дамоў, каб людзі не засталіся зімой без даху над галавой.

Акрамя фінансавай падтрымкі, PAH праводзіць ва Украіне праграму псіхічнага здароўя – адкрывае цэнтры сацыяльнай падтрымкі, дзе людзі могуць сустракацца і дапамагаць адзін аднаму. Дапамогу прапануюць кансультанты, псіхолагі і юрысты.

Прадстаўнікі арганізацыі звяртаюць увагу, што, калі чалавек мае ежу, цёплае адзенне і дах над галавой, тады лягчэй вырашаць іншыя праблемы, напрыклад, псіхалагічныя.

Польская гуманітарная акцыя змагаецца за атрыманне большых сродкаў ад донараў, каб дапамагчы ўкраінцам. Арганізацыя засяроджваецца на ўсходзе краіны – плануе адкрыць новыя офісы ў Адэсе, Харкаве і Краматорску.

У цяперашні час PAH вядзе тры офісы ва Украіне: у горадзе Днепр, Кіеве і Львове. У Дняпры ёсць аператыўны цэнтр арганізацыі, з якога каардынуецца дзейнасць, напрыклад, у Запарожскай, Харкаўскай і Данецкай абласцях. Украінская каманда Польскай гуманітарнай акцыі складаецца з 210 чалавек, якія супрацоўнічаюць з мясцовымі гуманітарнымі арганізацыямі. Дзейнасць PAH ва Украіне можна падтрымаць праз сайт арганізацыі www.pah.org.pl.

З заклікам дапамагчы Украіне перад зімой выступіла таксама Caritas Polska, якая дзякуючы супрацы з Caritas Spes ва Украіне можна эфектыўна аказваць матэрыяльную дапамогу, а таксама запусціць праграму «Сям’я – сям’і». Дырэктар «Caritas Spes Харкаў» ксёндз Войцех Стасевіч (Wojciech Stasievicz)лічыць, што надыходзячая зіма можа быць самым цяжкім перыядам падчас вайны, паколькі невядома, ці ва Украіне будзе газ, ацяпленне і святло:

- Многія просяць цёплае адзенне, цёплы абутак… Тое, што атрымліваем, стараемся перадаць. Зараз мы заказваем спецыяльныя печкі на дровы для ацяплення і прыгатавання ежы. Нагадваю, у Харкаўскай вобласці ёсць месцы, дзе няма святла, вады, газу. Людзі там жывуць, паколькі ў іх няма выбару, але гэта сапраўды вялікі выклік, асабліва зімой.

Айцец Войцех Стасевіч кажа, што Украіна цэніць падтрымку палякаў і разлічвае на яе:

- 95% дапамогі, якую атрымлівае Харкаў, ідзе з Польшчы, ад «Caritas Polska», розных іншых дабрачынных арганізацый, ад простых людзей. Гэтая дапамога была, ёсць і будзе. Можа ёй недастаткова з улікам патрэбаў, але суцяшае, што яна не спыняецца. Мы адчуваем падтрымку, стаўленне братэрства; што ў горшы час, калі спатрэбіцца, нам ёсць на каго разлічваць.

У рамках праграмы дапамогі «Сямʼя – сямʼі» Caritas Polska прыняла 500 семʼяў з Украіны. Падтрымка накіравана ў першую чаргу семʼям, якія пражываюць у раёнах, куды іншая дапамога не даходзіць.

Гаворка ідзе пра семʼі, якія страцілі жыллё і жывуць у суседзяў, без перспектыў аднаўлення. Ёсць таксама семʼі, якія спрабуюць адбудаваць свае дамы, але ў іх сітуацыі гэта вельмі цяжкае.
Жыхарам Украіны можна дапамагчы праз аплату на сайце Caritas.pl/ukraina або даслаўшы СМС з тэкстам УКРАІНА на нумар 72052.

У сваю чаргу за апошнія месяцы дапамогай арганізацыі Польскі Чырвоны Крыж скарысталіся больш за 800 тысяч чалавек, якія пацярпелі ад вайны ва Украіне. У той час былі запушчаны новыя праграмы падтрымкі, у тым ліку фінансавай і матэрыяльнай, арганізавана некалькі сотняў транспартаў з гуманітарнай дапамогай.

Паводле звестак арганізацыі, у праектах, прысвечаных бежанцам у Польшчы ўдзельнічаюць больш за 8 200 членаў арганізацыі, у тым ліку больш за паўтысячы ўкраінцаў. Старшыня Мазавецкага рэгіянальнага аддзела Польскага Чырвонага Крыжа Міхал Мікалайчык(Michał Mikołajczyk) падкрэсліў, што выклікі надалей вялікія і патрабуюць паслядоўнасці ў супольных дзеяннях:

- Дапамога Польскага Чырвонага Крыжа была магчымая, між іншым, дзякуючы падтрымцы з боку дзелавых колаў у краіне, прыватных асобаў, Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Асаблівай падзякі заслугоўваюць нямецкі, іспанскі ці амерыканскі аддзяленні арганізацыі, якія падтрымліваюць нашыя дзеянні лагістычна, матэрыяльна, а таксама інфармацыяй і ведамі, якія вельмі важныя.

Дзякуючы супрацоўніцтву з дзелавымі партнёрамі Польскі Чырвоны Крыж да гэтага часу адправіў ва Украіну больш за 600 транспартаў, што складае 5,5 тысячы тон гуманітарнай дапамогі. Дапамога была пастаўленая, між іншым, ў Харкаў, Жытомір, Кіеў, Запарожжа, Мікалаева, Барадзянку, а пасля вызвалення – і да такіх населеных пунктаў, як Буча і Ірпень.

Неабходную дапамогу атрымліваюць таксама бежанцы. Міхал Мікалайчык падкрэсліў, што хоць патрэбы мяняюцца, аднак матэрыяльная падтрымка з’яўляецца адной з найважнейшых формаў дапамогі:

- Харчаванне, сродкі гігіены, вада, дробныя хатнія прылады, школьныя наборы. Гэта таксама інтэграцыя, псіхалагічная падтрымка, а таксама пошук асобаў зніклых без вестак, што да гэтай пары мы атаясамлівалі ў асноўным з Другой сусветнай вайной.

Польскі Чырвоны Крыж паведаміў, што яго ратавальнікі аказалі медыцынскую дапамогу больш як 8,5 тысячы чалавек. Дапамагалі ў транспарціроўцы маленькіх пацыентаў з украінскіх шпіталяў.

У рамках праграмы «Аднаўленне сямейных сувязяў» («Restoring Family Links») у Нацыянальнае бюро інфармацыі і вышуку Польскага Чырвонага Крыжа было пададзена 350 заявак. Пакуль удалося знайсці пяць чалавек.

Больш за 100 тысяч бежанцаў прынялі ўдзел у праграме па падтрымцы інтэграцыі бежанцаў з мясцовымі супольнасцямі. Летам амаль дзве тысячы ўкраінскіх дзяцей скарысталіся летнім адпачынкам і курсамі польскай мовы, а ў верасні атрымалі школьныя наборы.

Польскі Чырвоны Крыж далучыўся да групы донараў няўрадавага праекта Health4Ukraine. Падтрымка арганізацыі ў памеры 3,5 мільёна злотых дазволіла распаўсюдзіць сярод бежанцаў 7 тысяч электронных кодаў коштам у 500 злотых кожны, якія сёлета можна будзе выкарыстаць для пакупак ва ўсіх аптэках у Польшчы.

Нагадваем, з пачатку вайны ва Украіне свае дамы былі вымушаныя пакінуць больш за 13 мільёнаў чалавек.

IAR/аз

Польскі Чырвоны Крыж з пачатку вайны адправіў ва Украіну больш за 5 тыс. тон гуманітарнай дапамогі

12.10.2022 09:10
Больш за 8 тыс. 200 членаў ПЧК удзельнічаюць у праектах па дапамозе бежанцам з Украіны ў Польшчы, больш за 1 тыс. 500 валанцёраў нясуць дапамогу ва Украіне.

Caritas Polska збірае дапамогу для Украіны перад зімой

20.10.2022 17:00
Зіма – гэта, бадай, самы цяжкі перыяд падчас вайны – невядома, ці будзе ва Украіне газ, ацяпленне і святло.