Беларуская Служба

Польскі ўрад у супрацоўніцтве з Кіевам мяняе сваю стратэгію ў дачыненні да ваенных уцекачоў

14.11.2022 12:16
Будаўніцтва кантэйнерных гарадкоў ва Украіне павінна спыніць чарговую хвалю бежанцаў у Еўропу. 
Пашкоджанні пасля абстрэлаў у пасёлку Рубіжнае ў Харкаўскай вобласці PAP/Mykola Kalyeniak

Польскі ўрад у супрацоўніцтве з Кіевам мяняе сваю стратэгію ў дачыненні да ваенных уцекачоў з Украіны. Будаўніцтва кантэйнерных гарадкоў ва Украіне павінна спыніць чарговую хвалю бежанцаў у Еўропу. Гэтага таксама хоча ўкраінскі ўрад. Гэтаму і павінна служыць будаўніцтва кантэйнерных пасёлкаў на 20 тысяч месцаў для ўнутраныя перасяленцаў.

Польскія ўлады заяўляюць, што хочуць дапамагаць пацярпелым ад вайны ўкраінцам на месцы, у сваёй краіне. Аднак было б вельмі дрэнна, калі б гэта азначала спыненне дапамогі ўцекачам у Польшчы, піша «Rzeczpospolita».

Ні польскі, ні ўкраінскі ўрады не хочуць паўтарэння сітуацыі пасля 24 лютага, калі мільёны ўкраінцаў, якія ўцякалі ад вайны, перасеклі польскую мяжу – сёння іх каля мільёна засталося ў Польшчы, столькі ж пасялілася ў Германіі. У асноўным гэта жанчыны і дзеці.

ААН папярэджвае, што зіма можа выклікаць новую хвалю міграцыі. Еўрапейскія краіны да гэтага не гатовыя, як і Кіеў, ведаючы, што іх грамадзяне, у асноўным маладыя сем’і, могуць не вярнуцца. Дэпапуляцыя краіны была б смяротнай для Украіны. Кіеў усведамляе вялікі адток насельніцтва і дэмаграфічныя праблемы, якія могуць узнікнуць.

Як паведамляе Цэнтр урадавай інфармацыі, польскі ўрад будуе цэнтры па ўзгадненні з украінскімі ўладамі. Гарадкі на 20 тысяч перасяленцаў – гэта модульныя, складаныя кантэйнеры, якія лёгка транспартаваць і разгортваць.

Ці гэтага дастаткова? Сёння ніхто не ведае. Паводле звестак Памежнай службы, трафік на межах ствараюць украінцы, якія наведваюць сваякоў у Польшчы ці робяць пакупкі. 9 лістапада толькі 5 працэнтаў украінцаў, якія перасякалі мяжу, залічвалі сябе да ваенных уцекачоў (1074 чалавекі), 8 лістапада – 4,7 працэнта (911), а 7 лістапада – 3,5 працэнта (734 чалавекі).

Гэта не значыць, што сітуацыя не зменіцца. Павал Шэфернакер, упаўнаважаны польскага ўраду па справах ваенных уцекачоў з Украіны, у інтэрв'ю «Rzeczpospolita» прызнаецца, што ў супрацоўніцтве з украінцамі Польшча рыхтуецца да розных сцэнароў, хоць «украінскі ўрад робіць усё, каб украінцы засталіся дома». Ён адзначае, што цяпер ва Украіне людзі перамяшчаюцца ўнутры краіны.

На дапамогу ўцекачам з Украіны (уключаючы пражыванне, ільготы, харчаванне, але без кошту зброі) Польшча выдаткавала ўжо каля 5,5 млрд злотых, піша «Rzeczpospolita».

ав

Прэзідэнт Украіны: Мы знойдзем і прыцягнем да адказнасці кожнага расійскага забойцу

14.11.2022 08:44
За мінулыя некалькі дзён Узброеныя Сілы Украіны вызвалілі 60 населеных пунктаў Херсонскай вобласці, у тым ліку, 11 лістапада яе сталіцу.