Энергетычны крызіс і беспрэцэдэнтны рост коштаў на традыцыйныя віды паліва прывялі да значнага росту падтрымкі ў польскім грамадстве для будаўніцтва АЭС, вынікае з апытання інстытута IBRiS для выдання «Rzeczpospolita». На пытанне, ці лічыце вы будаўніцтва АЭС у Польшчы добрай ідэяй, 85,7% рэспандэнтаў адказалі адназначна «так» і «хутчэй за ўсё, так».
Супраць гэтай ідэі былі толькі 9,2 працэнта апытаных. Як адзначае газета, 99 працэнтаў прыхільнікаў ядзернай энергетыкі ў Польшчы – гэта выбаршчыкі кіроўнай правай партыі «Права і справядлівасць». Сярод прыхільнікаў апазіцыі – 85 працэнтаў.
Цікава, што высокая падтрымка для ідэі будаўніцтва ў Польшчы АЭС фіксуецца таксама сярод старэйшых асобаў, якім больш за 70 гадоў і рэспандэнтаў з самым нізкім даходам, сярод якіх згаданая падтрымка складае амаль 100 працэнтаў.
Палякі зразумелі, што АЭС дазволіць Польшчы стаць энергетычна незалежнай, што адлюструецца ў выглядзе меншых рахункаў за электраэнергію, паведамляе «Rzeczpospolita».
аз