Беларуская Служба

Навагодняя ноч у Закапанэ вышэй за гарадскі закон

02.01.2023 12:47
Забарончыя пастановы горада Закапанэ аказаліся недзеяздольнымі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Marcin Szkodzinski/Forum

Начная забарона на продаж алкаголю, забарона гандлю ці абарона ландшафтнага парку – пастановы Закапанскай гарадской рады ў навагоднюю ноч перасталі мець сэнс. Турысты і гандляры рабілі што хацелі, а дзяржаўныя службы не змаглі ўзяць пад кантроль сітуацыю.

З кастрычніка ў Закапанэ забаронены продаж алкаголю з 23.00 да 6.00. Гэтая забарона павінна была дапамагчы ў барацьбе з п’янствам і засмечваннем вуліц пасля святаў. Палажэнне распаўсюджвалася не толькі на прадуктовыя і спіртныя крамы, але і на аўтазапраўкі. Аднак стыхійны продаж алкаголю адбываўся, нягледзячы на забарону. Восенню выданне пісала, што гэтая забарона можа выклікаць павелічэнне шэрай зоны ў продажы алкаголю, і навагодняя ноч яскрава паказала, наколькі гэтыя правілы неэфектыўныя.
Пасля поўначы, калі натоўп людзей рушыў у бок папулярнага закапанскага праменаду, там не бракавала імправізаваных кіёскаў з шампанскім. Адны гандляры расставілі алкаголь на зямлі, іншыя – на гарадскіх лаўках, нехта паклапаціўся паставіць доўгія сталы на вуліцы. Калі прыехала паліцыя, прадаўцы алкаголю хутка зніклі, але пазней зʼявіліся зноў.

З 2016 года што датычна цэнтральнай вуліцы Крупаўкі ў Закапанэ дзейнічае палажэнне, якое забараняе нелегальны гандаль. У навагоднюю ноч на вуліцы з’явіліся людзі ў касцюмах трансформераў, з імі можна было сфатаграфавацца за грошы, былі і вулічныя музыкі. Гарадскі луг з выглядам на Татры быў літаральна вытаптаны і ператвораны ў балота пасля святочнай ночы, абураецца Gazeta Wyborcza.

вх